1 Род. 46:11; Вых. 6:16; Ліч. 3:17 Сыны Леві: Гэрсон, Кагат і Мэрары,
2 Вых. 6:18; Ліч. 3:19; 1Пар. 23:12; 2Пар. 6:18 Сыны Кагата: Амрам, Ісаар, Геброн і Азіэль.
3Сыны Амрама: Аарон, Майсей і Мірыям. Сыны Аарона: Надаб, і Абігу, Элеязэр і Ітамар.
4Элеязэр быў бацькам Пінхаса, а Пінхас быў бацькам Абісуэ;
5Абісуэ быў бацькам Бокцы, а Бокцы быў бацькам Озі.
6А Озі быў бацькам Зараі, а Зарая быў бацькам Мэраёта,
7далей Мэраёт быў бацькам Амарыі, а Амарыя быў бацькам Ахітуба;
8Ахітуб быў бацькам Садока, Садок быў бацькам Ахімааса.
9Ахімаас быў бацькам Азарыі, а Азарыя быў бацькам Ёханана.
10Ёханан быў бацькам Азарыі: ён быў святаром у доме, які пабудаваў Саламон у Ерузаліме.
11А Азарыя быў бацькам Амарыі, і Амарыя быў бацькам Ахітуба,
12Ахітуб быў бацькам Садока, і Садок быў бацькам Сэлума;
13Сэлум быў бацькам Хэлькіі, а Хэлькія быў бацькам Азарыі.
14Азарыя быў бацькам Сараі, а Сарая быў бацькам Ёсэдэка;
15а Ёсэдэк вылучыўся, калі Госпад Юду і Ерузалім аддаў у няволю праз Набукаданосара.
16 Вых. 6:16-19 Такім чынам, сыны Леві: Гэрсон, Кагат і Мэрары.
17І гэта імёны сыноў Гэрсона: Лобні і Сямэй.
18 Ліч. 3:19; 1Пар. 23:12; 2Пар. 6:2 Сыны Кагата: Амрам, і Ісаар, і Геброн, і Азіэль.
19Сыны Мэрары: Махалі і Мусі. Гэта ж роды Леві па іх сем’ях.
20Гэрсон, сын яго Лобні, сын яго Ягат, сын яго Зіма,
21сын яго Ёах, сын яго Адо, сын яго Зара, сын яго Етра.
22Сыны Кагата: сын яго Амінадаб, сын яго Корэ, сын яго Асір,
23сын яго Элькана, сын яго Абіясаф, сын яго Асір,
24сын яго Тагат, сын яго Урыэль, сын яго Озія, сын яго Саўл.
25Сыны Эльканы: Амасай і Ахімот,
26сын яго Элькана, сын яго Сафай, сын яго Нагат,
27сын яго Эліяб, сын яго Ерахам, сын яго Элькана, сын яго Самуэль.
28 1Цар. 8:2 Сыны Самуэля: першародны Ёэль, і другі Абія,
29А сыны Мэрары: Махалі, Лобні, сын яго, і Сямэй, сын яго, Оза, сын яго,
30сын яго Самаа, сын яго Хагія, сын яго Асая.
31Гэта тыя, каго паставіў Давід на спяванне ў доме Госпада ад таго часу, як памясціў там каўчэг.
32І былі яны на паслузе спявання перад скініяй палаткі сустрэчы, пакуль не збудаваў Саламон у Ерузаліме дом Госпадаў; а спаўнялі службу сваю па ўстаноўленым парадку.
33А вось тыя, хто станавіўся разам з сынамі сваімі. З сыноў Кагата: Геман спявак, сын Ёэля, сына Самуэля,
34сына Эльканы, сына Ерахама, сына Эліэля, сына Тогу,
35сына Суфа, сына Эльканы, сына Магата, сына Амасая,
36сына Эльканы, сына Ёэля, сына Азарыі, сына Сафоніі,
37сына Тагата, сына Асіра, сына Абіясафа, сына Корэ,
38сына Ісаара, сына Кагата, сына Леві, сына Ізраэля.
39Дый брат яго Асаф, які стаяў з правага боку яго. Асаф, сын Барахіі, сына Самаа,
40сына Міхаэля, сына Басаі, сына Мэльхіі,
41сына Атні, сына Зары, сына Адаі,
42сына Этана, сына Зімы, сына Сямэя,
43сына Ягата, сына Гэрсона, сына Леві.
44Сыны ж Мэрары, іх брата, стаялі з левага боку: Этан, сын Кусі, сына Абдзі, сына Мэлуха,
45сына Гасабіі, сына Амазіі, сына Хэлькіі,
46сына Амсі, сына Бані, сына Самэра,
47сына Махалі, сына Мусі, сына Мэрары, сына Леві.
48Таксама браты іх, левіты, якія былі прызначаны да ўсякай службы ў скініі дома Госпадава;
49Аарон жа і сыны яго ўспальвалі на ахвярніку ахвяры цэласпалення і на ахвярніку каджэння дый спаўнялі ўсякую справу святарскую ў месцы найсвяцейшым, каб ачысціць ад грахоў Ізраэль, паводле ўсяго таго, што загадаў Майсей, паслугач Божы.
50А сыны Аарона: Элеязэр — сын яго, Пінхас — сын яго, Абісуэ — сын яго,
51Бокцы — сын яго, Озі — сын яго, Зарая — сын яго,
52Мэраёт — сын яго, Амарыя — сын яго, Ахітуб — сын яго,
53Садок — сын яго, Ахімаас — сын яго.
54 Еш. 21:3 І вось месцы пражывання іх, паводле пасяленняў у вызначаных межах, гэта значыць сыноў Аарона з роду Кагатаў: такое бо выпала ім жэрабя.
55Дык вось далі ім Геброн у зямлі Юды і ваколіцы яго;
56палі ж гэтага горада і пасяленні аддалі Калебу, сыну Ефоны.
57Сынам жа Аарона далі горад для сховішча: Геброн і Лебну з іх ваколіцамі,
58Етэр, і таксама Эстэм з ваколіцамі яго, але і Гэлон і Дабір з іх ваколіцамі,
59таксама Асан, і Ету і Бэтсамэс з іх ваколіцамі.
60А ад пакалення Бэньяміна: Габаон і Габа з ваколіцамі іх і Алмат з ваколіцамі яго, таксама Анатот з яго ваколіцамі; усіх гарадоў трынаццаць паводле іх родаў.
61Сынам жа Кагата, якія засталіся з іх родаў, далі ва ўладанне дзесяць гарадоў з пакалення Эфраіма, і з пакалення Дана і з паловы пакалення Манасы.
62Затым сынам Гэрсона па іх родах: — з пакалення Ісахара, і з пакалення Асэра, і з пакалення Нэфталі, і з пакалення Манасы ў Басане — трынаццаць гарадоў.
63А сынам Мэрары па родах іх: з пакалення Рубэна, і з пакалення Гада, і з пакалення Забулона па жэрабі далі дванаццаць гарадоў.
64Сыны Ізраэля далі таксама левітам гарады з іх ваколіцамі;
65і па жэрабі далі яны з пакалення сыноў Юды і з пакалення сыноў Сімяона ды з пакалення сыноў Бэньяміна гэтыя гарады, якія назвалі іх імёнамі.
66І тыя, хто быў з родаў сыноў Кагата, мелі гарады ў сваіх межах з пакалення Эфраіма.
67Такім чынам, далі ім гарады для сховішча: Сіхэм з яго ваколіцамі на гары Эфраіма, Газэр з яго ваколіцамі,
68таксама Екмаам з яго ваколіцамі, і падобна Бэтарон;
69а таксама і Аялон з яго ваколіцамі і Гет-Рэмон такім жа чынам.
70А з паловы пакалення Манасы: Танах і яго ваколіцы, Іблеам і яго ваколіцы, — тым, відаць, што засталіся ад родаў сыноў Кагата.
71Сынам жа Гэрсона з родаў паловы пакалення Манасы: Галан у Басане з яго ваколіцамі, і Астарот з яго ваколіцамі.
72З пакалення Ісахара: Кадэс з яго ваколіцамі, і Дабэрэт з яго ваколіцамі,
73таксама Рамот з яго ваколіцамі і Анэм з яго ваколіцамі.
74А з пакалення Асэра: Масал з яго ваколіцамі, і падобна Абдон,
75таксама Хукок з ваколіцамі яго, і Рагоб з яго ваколіцамі.
76А ад пакалення Нэфталі: Кадэс у Галілеі і яго ваколіцы, Хамон з яго ваколіцамі і Карыятаім з яго ваколіцамі.
77А сынам Мэрары, якія засталіся з пакалення Забулона: Рэмон і ваколіцы яго ды Табор з яго ваколіцамі.
78Таксама за Ярданам, насупраць Ерыхона, на ўсход ад Ярдана, ад пакалення Рубэна: Басор у пустыні з яго ваколіцамі і Яса з яе ваколіцамі,
79таксама Кадэмот з яго ваколіцамі і Мэфаат з яго ваколіцамі.
80А таксама і з пакалення Гада: Рамот у Галаадзе з яго ваколіцамі і Маханаім з ваколіцамі яго,
81але і Хесебон з яго ваколіцамі і Язэр з яго ваколіцамі.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.