Эклезіясціка (Мудрасць Ісуса, сына Сіраха) 41 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1О смерць! Якая прыкрая памяць аб табе для чалавека, што мае супакой у багаццях сваіх:

2для чалавека без клопатаў ды для таго, чые шляхі простыя ва ўсім, пры тым яшчэ для таго, хто можа жыць раскошна!

3 Ёў 3:20-22 О смерць, які добры ёсць твой прысуд для беднага чалавека і для таго, хто не мае сіл,

4для састарэлага і для таго, каму ёсць клопат аб усім, які страціў надзею і не мае цярплівасці.

5Не палохайся прысуду смерці; помні пра тых, што перад табою былі і па табе будуць: гэты прысуд ад Госпада ўсяму жывому;

6 Экл. 6:6 ды чаму працівішся вырашэнню Узвышняга? Ці дзесяць, ці сто, ці тысяча гадоў –

7у пекле бо няма даследавання за жыццё.

8Дзеці агіднасцяў бываюць дзецьмі грэшнікаў, і пражываюць яны на месцах агіднасцяў бязбожнікаў;

9спадчына дзяцей грэшнікаў прападзе, і з патомствам іх ідзе заўсёды ганьба.

10Дзеці дакараюць бязбожнага бацьку, бо яны дзеля яго знаходзяцца ў пагардзе.

11Гора вам, бязбожныя людзі, што пакінулі закон Госпада Узвышняга!

12І калі вы нарадзіліся, то на праклён нарадзіліся; і калі памраце, доляй вашай праклён будзе.

13Усё, што з зямлі, у зямлю вернецца; так бязбожныя з праклёну ў загубу.

14Жалоба ў людзей тычыцца цела іх; нядобрае ж імя бязбожных будзе знішчана.

15Клапаціся пра добрае імя; яно бо больш будзе значыць для цябе, чым тысяча вялікіх каштоўных скарбаў:

16дням добрага жыцця – лік, але добрае імя ператрывае век.

17 Сірах. 20:30 Лепшы той чалавек, які хавае сваё глупства, чым той чалавек, які хавае сваю мудрасць. Мудрасць бо скрытая і скарб схаваны, якая з іх абаіх карысць?

18Захавайце, дзеці, павучэнне ў супакоі;

19аднак шануйце тое, што я вам скажу:

20бо нядобра ўсякі страх берагчы, ды не ўсякі сорам – добры.

21Саромцеся перад бацькам і маці распусты, і перад валадаром і магнатам – ілжывасці,

22перад кіраўніком і суддзёю – злачынства, перад сходам і народам – беззаконнасці,

23перад сябрам і прыяцелем – несправядлівасці, і перад месцам, дзе жывеш, –

24пакражы, перад праўдай Бога і прымірэннем – аблакочвання на стол і падману пры пазычанні і аддаванні,

25маўчання перад тымі, што цябе вітаюць, паглядання на распусніцу, адварочвання аблічча перад сваяком,

26захопу спадчыны і незвароту,

27і глядзення на замужнюю жанчыну, і цікаўнасці да сваёй служанкі, і падыходжання да яе ложка,

28слоў зняважлівых і брыдкіх перад прыяцелямі, – і калі што дасі каму, не ўпікай, – паўтарання пачутай гаворкі, выяўлення таямніцы.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help