1 1Пар. 16:34; 2Пар. 5:13; 7:3; Эздр. 3:11; Пс. 100:5; 106:1; 136:1; Ярэм. 33:11 Алілуя. Вызнавайце Госпада, бо Ён добры, бо вечная міласэрнасць Яго.
2Хай кажа цяпер дом Ізраэля, што Ён добры, што вечная міласэрнасць Яго.
3Хай кажа цяпер дом Аарона, што вечная міласэрнасць Яго.
4Хай кажуць цяпер тыя, што шануюць Госпада, што вечная міласэрнасць Яго.
5У бядзе я звярнуўся да Госпада, і выслухаў мяне Госпад, Які выводзіць на прастору.
6 Пс. 56:5, 12; Геб. 13:6 Госпад — Успаможца мой; не збаюся, бо што зробіць мне чалавек?
7Госпад са мною, і я з пагардаю зірну на непрыяцеляў маіх.
8Лепш бегчы да Госпада, чым спадзявацца на чалавека.
9Лепш бегчы да Госпада, чым давярацца князям.
10Усе паганы абступілі мяне кругом, і вынішчыў я іх у імя Госпада.
11Абступаючы, акружаюць яны мяне, і вынішчыў я іх у імя Госпада.
12Акружылі мяне, як пчолы, і ўзгарэліся, як агонь у цернях; і вынішчыў я іх у імя Госпада.
13Піхаючы, штурхалі мяне, каб я паваліўся, і Госпад успамог мне.
14 Вых. 15:2; Іс. 12:2 Цвярдыня мая і хвала мая — Госпад, і стаўся Ён збаўленнем для мяне.
15Гоман услаўлення і збаўлення чуецца ў палатках справядлівых:
16«Правіца Госпада стварае магутнасць, правіца Госпада ўзвышае мяне, правіца Госпада стварае магутнасць!»
17Не памру я, але буду жыць і раскажу пра справы Госпада.
18Караючы, пакараў мяне Госпад, але смерці мяне не аддаў.
19Адчыніце мне брамы справядлівасці; увайшоўшы праз іх, вызнаваць буду Госпада.
20Гэта брама Госпада, справядлівыя ўвойдуць праз яе.
21Буду вызнаваць Цябе, бо Ты выслухаў мяне і стаўся збаўленнем для мяне.
22 Лк. 20:17; Дзеі 4:11; 1Пёт. 2:7 Мц. 21:42; Мк. 12:10, 11 Камень, які адкінулі будаўнікі, ён стаўся галавою вугла.
23Ад Госпада гэта сталася, і дзіўна ў вачах нашых.
24Вось жа дзень, які ўчыніў Госпад: давайце радавацца і весяліцца ў ім.
25О, Госпадзе, збаў мяне, о, Госпадзе, дай шчаслівае жыццё!
26 Мц. 21:9; 23:39; Мк. 11:9; Лк. 13:35; 19:38; Ян. 12:13 Дабраславёны, хто прыходзіць у імя Госпада. Дабраслаўляем вас з дому Госпада.
27Бог — Госпад, і Ён асвятліў нас. Падрыхтуйце ахвяру з густым веццем аж да рагоў ахвярніка.
28Ты — мой Бог, і я буду вызнаваць Цябе, Божа мой, і буду ўзвышаць Цябе.
29Вызнавайце Госпада, бо Ён добры, бо вечная міласэрнасць Яго.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
