Кніга Псальмаў Псальм 58 (57) - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Кіраўніку хору. Паводле «Не руйнуй». Давідаў. Міктам.

2Ці на самай справе, о магутныя, прамаўляеце вы справядліва, ці па праўдзе судзіце вы сыноў чалавечых?

3Між іншым, чыніце вы ў сэрцы несправядлівасці, на зямлі рукі вашыя спараджаюць раз’ятранасць.

4Адлучаны грэшнікі ад улоння, зблукалі ад чэрава тыя, што прамаўляюць фальшыва.

5 Пс. 140:4 Атрута іх падобная да змяінай, быццам у глухой гадзюкі, што закрывае вушы свае,

6якая не пачуе голасу заклінальнікаў і чараўніка, спрактыкаванага ў заклінанні.

7Божа, скрышы ім зубы ў іх роце, выламі клыкі ў ільвятаў, Госпадзе.

8Хай сплывуць яны, як вада імклівая, бы трава стаптаная, хай ссохнуць.

9Быццам слімак, што знікае, марнеючы, быццам выкідыш жанчыны, які не бачыць сонца.

10Перш чым катлы вашыя адчуюць крушыннік,, быццам жывы, — так, быццам полымя гневу паглыне іх.

11Весяліцца справядлівы, калі ўбачыць пакаранне, ён мые свае ногі ў крыві грэшніка.

12І скажа чалавек: «Ёсць плён для справядлівага, усё ж такі ёсць Бог, Які судзіць іх на зямлі».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help