Кніга Выхаду Раздзел 40 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1І прамовіў Госпад да Майсея, гаворачы:

2«У першы дзень першага месяца паставіш скінію, палатку сустрэчы,

3 Вых. 26:33 і паставіш у ёй каўчэг сведчання, накрый яго пакрывалам; і, калі

4ўнясеш стол, пакладзі на яго тое, што прадпісана па традыцыі, падсвечнік хай стаіць з лямпамі сваімі

5і залаты ахвярнік для каджэння хай стаіць перад каўчэгам сведчання, і памясці пакрывала пры ўваходзе ў скінію,

6а ахвярнік цэласпалення — перад палаткай сустрэчы,

7і пастаў таз між палаткай сустрэчы і ахвярнікам, і напоўні яго вадою.

8І акружы панадворак пакрываламі, і размясці пакрывала ў браме яго.

9 Вых. 30:26 І, узяўшы алею намашчэння, памажаш скінію і ўсё, што ў ёй, і асвяці яе з яе пасудзінамі, і будзе яна святыняй.

10Памаж таксама ахвярнік цэласпалення і ўсе яго пасудзіны, і асвяці ахвярнік, і будзе ён святым з святых.

11І памажаш таз з падножжам яго, і асвяці яго.

12 Вых. 29:4; 30:20 І прывядзі Аарона і яго сыноў да ўваходу ў палатку сустрэчы; абмытых вадою,

13апрані Аарона ў святыя шаты, намасці і пасвяці яго, каб служыў Мне святаром.

14 Вых. 29:8 Прывядзі сыноў яго, і апрані ў шаты,

15і намасці іх, як намасціў іх бацьку, каб служылі яны Мне святарамі, і намашчэнне іх будзе ім у вечнае святарства ў іх пакаленнях».

16І Майсей зрабіў усё, як яму загадаў Госпад; так і зрабіў.

17Такім чынам, у першы месяц другога года, у першы дзень месяца паставілі скінію.

18І паставіў яе Майсей, і паклаў падножжы, і дошкі, і жэрдкі, і слупы паставіў,

19і разбіў палатку над скініяй, накрыўшы яе пакрыццем зверху, як загадаў Госпад Майсею.

20Ён узяў сведчанне і паклаў яго ў каўчэг, і, прасунуўшы скрозь жэрдкі, накрыў зверху перамольняй.

21І, калі ўнёс каўчэг у скінію, ён павесіў перад ім пакрывала, як загадаў Госпад Майсею.

22 Вых. 26:35 Паставіў і стол у палатцы сустрэчы на паўночным баку скініі перад пакрывалам,

23 Вых. 25:30 разлажыўшы перад абліччам Госпада па парадку хлябы пакладныя, як загадаў Госпад Майсею.

24Паставіў і падсвечнік у палатцы сустрэчы насупраць стала ў паўднёвай частцы,

25размясціўшы лямпы па парадку, як загадаў Госпад Майсею.

26Паставіў і залаты ахвярнік у палатку сустрэчы перад перамольняй,

27і на ім спаліў кадзіла з вострых духмяных рэчаў, як загадаў Госпад Майсею.

28Размясціў і пакрывала ля ўваходу ў скінію,

29і ахвярнік цэласпалення паставіў перад уваходам у скінію, у палатку сустрэчы, ахвяруючы на ім цэласпаленне і ахвяру, як загадаў Госпад Майсею.

30 Вых. 30:18, 19 Паставіў таксама таз між палаткай сустрэчы і ахвярнікам, напоўніўшы яго вадою;

31і мылі ў ім рукі і ногі свае Майсей, Аарон і сыны яго,

32калі ўваходзілі ў палатку сустрэчы і набліжаліся да ахвярніка, як загадаў Госпад Майсею.

33Паставіў ён і панадворак вакол скініі і ахвярніка, пры яго ўваходзе павесіўшы пакрывала. Такім чынам, Майсей закончыў работу.

34 Ліч. 9:15-23 І воблака накрыла скінію разам з палаткай сустрэчы, і слава Госпада напоўніла скінію.

35І не мог Майсей увайсці ў палатку сустрэчы, бо спачывала на ёй воблака, і слава Госпада напоўніла скінію.

36Калі воблака падымалася над палаткай, сыны Ізраэля пускаліся ў дарогу ва ўсякіх абставінах;

37а калі воблака не падымалася, не пускаліся яны ў дарогу аж да дня, пакуль не падымалася воблака.

38Бо ўдзень пакрывала скінію воблака Госпада, а ўночы свяціла, быццам бляск агню, на вачах усяго дома Ізраэля ў час усіх іх вандровак.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help