Кніга Ісаі Раздзел 40 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1«Пацяшайце, пацяшайце народ Мой, — кажа Бог ваш. —

2Прамаўляйце да сэрца Ерузаліма і крычыце да яго, бо скончылася ліхота яго, адпакутавана правіннасць яго; атрымала з рукі Госпада падвоеную кару за ўсе грахі свае».

3 Мц. 3:3; Мк. 1:3; Ян. 1:23 Лк. 3:4-6 Голас таго, хто кліча ў пустыні: «Рыхтуйце дарогу Госпаду, прастуйце сцежкі на пустыні Богу нашаму.

4Хай усякая яма будзе засыпана, і кожная гара і ўзгорак хай будуць паніжаны, і крывізны хай стануць роўнымі, а церні — гладкімі дарогамі.

5І аб’явіцца ласка Госпада, ды таксама ўбачыць кожнае цела, што сказалі вусны Госпада».

6 Як. 1:10, 11; 1Пёт. 1:24, 25 Пс. 103:15 Голас кажучага: «Крычы!» А я сказаў: «Што маю крычаць?» Кожнае цела — трава, і ўся яго слава — як кветка палявая.

7Высахла трава, і завяла кветка, бо дух — вецер Госпадаў — падуў на яе; сапраўды, народ ёсць сена.

8Высахла трава, і завяла кветка, слова, аднак, Бога нашага трывае вечна.

9Узыдзі на высокую гару, ты, што абвяшчаеш добрую навіну на Сіёне; падымі мужна голас твой, ты, якая абвяшчаеш добрую навіну ў Ерузаліме, падымі голас, не бойся, кажы гарадам Юды: «Вось Бог ваш!

10 Іс. 62:11; Адкр. 22:12 Вось, Госпад Бог прыходзіць з моцай, і плячо Яго заваладарыць: вось, адплата Яго з Ім разам і перад абліччам Яго ўзнагарода Яго.

11 Эзэк. 34:15; Ян. 10:11 Як пастыр, пасе статак Свой, зганяе рукою Сваёй ягнят ды прыціскае іх да грудзей Сваіх; Сам носіць матак».

12Хто змераў жменяй воды, ды хто далонню змераў нябёсы? Хто меркаю ахапіў глебу зямную? Хто зважыў на вагах горы і на шалях узгоркі?

13 Рым. 11:34; 1Кар. 2:16 Хто пакіраваў духам Госпада? Або хто быў дарадчыкам Яго?

14З кім Ён раіўся, і хто вучыў Яго, і хто Яго настаўляў на шлях справядлівасці і перадаваў Яму веды ды паказаў Яму дарогу разважлівасці?

15Вось жа, народы — як кропля ў пасудзіне, і ўважаюцца як дробка парахна на шалях; і астравы — як пылінка малая.

16І Лібана не хопіць для падпалу, і жывёл яго не хопіць на цэласпаленні.

17Усе народы перад Ім — як быццам іх няма; за нішто і за марнасць уважаюцца Ім.

18 Дзеі 17:29 Іс. 40:25 Дык каму падобным зробіце Бога? Або які абраз прымяркуеце Яму?

19Скульптуру адлівае рамеснік, залатых спраў майстра пацягвае яе золатам, і бляшкамі срэбранымі — срабрыцель.

20Вельмі бедны, каб пасвяціць дрэва негніючае, падбірае сабе мудрага мастака, каб паставіў статую, якая не пахіснулася б.

21Ці вы не ведаеце? Ці вы не чулі? Ці вам не было абвешчана ад пачатку? Ці ж вы не зразумелі асновы зямлі?

22Ён ёсць Той, Хто сядзіць над колам зямлі, і жыхары яе — як саранча перад Ім; хто расцягнуў, як парус, нябёсы, і раскінуў іх, як палатку для жытла?

23Ён князёў зводзіць на нішто, суддзяў зямлі робіць марнасцю.

24Ды вось нават не пасаджаны, нават не засеяны, нават не закараніўся іх камель у зямлі; раптам дыхнуў на іх — і павысыхалі, і віхор, як салому, панясе іх.

25 Іс. 40:18 «Дык да каго ж вы прыпадобніце Мяне, каб быў Я яму быццам роўны?» — кажа Святы.

26 Пс. 147:4 Падыміце вочы вашы да вышыняў і паглядзіце: Хто стварыў гэта? Той, Хто парадкам вядзе іх войска і заве іх па імені; дзеля такой вялікасці моцы і магутнасці і дужасці Яго аніводнага не бракуе.

27Чаму кажаш, Якубе, і ты гаворыш, Ізраэлю: «Схавалася дарога мая перад Госпадам. І суд мой прайшоў міма Бога майго»?

28 Пс. 147:5 Ці не ведаеш? Або ці не чуў? Бог, спрадвечны Госпад, Які стварыў межы зямлі, Ён не спыніцца, і не стоміцца, і не зняможацца; немагчыма спасцігнуць мудрасць Яго!

29Ён дае знямогламу сілу, а кволаму моц павялічвае.

30Хлапчукі аслабнуць і знямогуцца, ды юнакі паваляцца ў стоме.

31Тыя ж, што даверыліся Госпаду, адновяць сілу, атрымаюць, як арлы, крылы, пабягуць і не стомяцца, пойдуць і не саслабеюць.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help