Першы ліст да Карынцянаў Раздзел 8 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Дзеі 15:20; Рым. 14:3 Што да ідалам складаных ахвяр, мы ведаем, бо маем усе веданне. Але веданне надзімае, а любоў будуе.

2 Гал. 6:3 Калі каму здаецца, што ён нешта ведае, дык ён нічога не спазнаў яшчэ, як трэба яму ведаць.

3 Гал. 4:9; 2Цім. 2:19 А калі хто любіць Бога, той вядомы Яму.

4 1Цім. 2:5 Адносна спажывання ідалам ахвяраванага мы ведаем, што няма на свеце ніякіх ідалаў і ніводнага бога, апрача Адзінага.

5 Ян. 10:34 А хоць і ёсць у небе ці на зямлі тыя, што называюцца багамі (бо шмат такіх багоў і гаспадароў),

6 Ян. 1:3; Дзеі 17:28; Рым. 11:36; Эф. 4:5; Клс. 1:16; Геб. 1:2; Адкр. 4:11 але для нас існуе толькі адзін Бог Айцец, ад Якога ўсё і мы для Яго, і адзін Госпад, Ісус Хрыстос, праз Якога ўсё і мы праз Яго.

7 Рым. 14:14 Але не ва ўсіх ёсць веданне: некаторыя дасюль з сумленнем, якое прызнае ідалаў, ядуць ахвяраванае ідалам, і свядомасць іх спаганьваецца, бо кволая.

8 Рым. 14:17 А ежа не набліжае нас да Бога, бо не бяднеем, калі не ядзім, і таксама, ядучы, нічога не набываем.

9 Рым. 14:13; Гал. 5:13 Усё ж такі глядзіце, каб ваша ўлада не сталася часам спакусай для слабых.

10Бо, калі б хто ўбачыў таго, што мае веданне і ўзлягае пры ідальскім, няўжо яго свядомасць, паколькі яна слабая, не заахвоціцца есці ідалам ахвяраванага?

11 Рым. 14:15 І слабы загіне з-за твайго ведання; брат, за якога памёр Хрыстос!

12 Мц. 25:40 А саграшаючы так супраць братоў і б’ючы па свядомасці іх нядужай, грашыце супраць Хрыста.

13 Рым. 14:2; 2Кар. 6:3 Дык, калі ежа горшыць брата майго, давеку не буду есці мяса, каб не горшыць брата майго.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help