Першая кніга Хронікаў Раздзел 11 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 2Сам. 5:1-10 Дык сабраліся ўсе ізраэльцы да Давіда ў Геброне і сказалі: «Мы ёсць косць твая і цела тваё.

2 Пс. 78:71 Ты таксама ўчора і пазаўчора, калі яшчэ Саўл цараваў, быў тым, хто выводзіў Ізраэль і прыводзіў; бо табе сказаў Госпад, Бог твой: “Ты будзеш пасвіць мой народ ізраэльскі ды ты будзеш кіраўніком над ім”».

3Такім чынам, прыбылі да цара ў Геброн усе старэйшыны Ізраэля, і Давід заключыў з імі запавет у Геброне перад Госпадам; і намасцілі яго на цара над Ізраэлем паводле слова Госпадавага, якое сказаў праз Самуэля.

4 Еш. 15:63; Суд. 1:21 Таксама пайшоў Давід з усім Ізраэлем на Ерузалім, званы Евус, бо жыхары тое зямлі былі евусеі.

5І тыя, што жылі ў Евусе, сказалі Давіду: «Не ўвойдзеш сюды». Аднак Давід здабыў крэпасць Сіён, гэта значыць Горад Давідаў,

6і сказаў: «Хто першы з усіх паразіць евусеяў, той будзе кіраўніком і князем». Дык выступіў першым Ёаб, сын Сэруі, і стаў кіраўніком.

7А Давід абжыўся ў крэпасці, і ад таго была названа Горадам Давіда.

8І пабудаваў ён горад навокал ад Мэло аж да ваколіц; Ёаб жа аднавіў астатак горада.

9І Давід станавіўся штораз мацнейшым, і Госпад Магуццяў быў з ім.

10 2Сам. 23:8-39 Гэта кіраўнікі адважных ваяроў Давіда, якія дапамаглі яму, каб ён стаў царом над усім Ізраэлем па слове Госпада, якое Ён сказаў Ізраэлю;

11і такі лік храбрых Давіда: Есбаал, сын Гахамона, сын Гахаманітаў кіраўнік ваяроў з трыццаці; ён падняў дзіду сваю на трыста чалавек, якіх паразіў адным махам.

12І па ім Элеязэр, сын Дадо Агагіта, які быў між трох асілкаў;

13быў ён з Давідам у Афэсдаміме, калі там філістынцы падрыхтаваліся да бою. А быў у той мясцовасці палетак, поўны ячменю, і людзі паўцякалі перад філістынцамі.

14Ён застаўся на сярэдзіне палетка і абараніў яго; і калі пабіў філістынцаў, Госпад даў свайму народу вялікае збаўленне.

15А трое з трыццаці сышлі да скалы, у якой быў Давід, да пячоры Адалам, у той час, калі філістынцы расклаліся лагерам у лагчыне Рэфаім.

16Тады Давід быў у крэпасці, і філістынцы стаялі ў Бэтлехэме;

17а Давід адчуваў смагу і сказаў: «О, хто б даў мне вады напіцца са студні, што ў Бэтлехэме каля брамы!»

18Такім чынам, яны ўтрох прабраліся праз лагер філістынцаў і зачэрпнулі вады са студні ў Бэтлехэме, што каля брамы, і прынеслі Давіду напіцца. Давід не захацеў яе піць, але выліў яе ў ахвяру Госпаду,

19кажучы: «Сцеражы мяне, Божа мой, каб я гэтак паступіў і піў кроў мужоў гэтых, бо праз небяспеку для жыцця свайго прынеслі мне ваду». І дзеля гэтае прычыны адмовіўся піць. Гэта выканалі трое наймацнейшых.

20Таксама брат Ёаба Абісай; ён быў кіраўніком трыццаці і ён падняў дзіду сваю супраць трохсот, якіх пазабіваў, і ён з гэтых трох праславіўся,

21паміж трыццаці ён у два разы праславіўся і быў іх кіраўніком; але з тымі трыма не параўняўся.

22Баная, сын Ёяды, чалавек найдужэйшы, які многа подзвігаў зрабіў, родам з Кабсээля; ён забіў двух сыноў Арыэля з Мааба, ён таксама спусціўся і забіў ільва ў сярэдзіне вадаёма ў час завірухі.

23І ён забіў егіпцяніна, які быў ростам пяць локцяў і трымаў у руцэ дзіду, як навой кроснавы; падышоў ён да яго з палкай і схапіў дзіду, якую ён трымаў рукой, і забіў яго яго ўласнай дзідай.

24Гэта зрабіў Баная, сын Ёяды, праслаўлены між трох асілкаў,

25між трыццаці — першы; хоць з трыма не параўняўся, аднак паставіў яго Давід над сваімі ахоўнікамі.

26Далей самыя мужныя ў войску: Асаэль, брат Ёаба, і Эльханан, сын Дадо, з Бэтлехэма.

27Сама Харадзіт, Эліка Харадзіт, Гэлес Палаціт,

28Хіра, сын Акеса, Тэкуіта, Абіязэр Анатаціт,

29Сабахай Гусаціт, Ілай Агагіт,

30Магарай нэтафатыт, Хэлед, сын Бааны нэтафатыта,

31Ітай, сын Рэбая з Габы сыноў Бэньяміна, Баная Паратаніт,

32Гэдай з ручаёў Гааса, Абіэль Арбаціт,

33Азмавет Бахурыміт, Эліяба Саалбаніт,

34Асэм Гэзаніт, Ёнатан, сын Самы, Арарыт,

35Агіям, сын Сахара, Арарыта, Эліпал, сын Ура,

36Хэфэр Мэхараціт, Ахія Паланіт,

37Гэсра Кармэліт, Наарай, сын Азбая,

38Ёэль брат Натана, Мібагар, сын Агарая,

39Сэлек Аманеец, Нагарай Бэраціт, збраяносец Ёаба, сына Сэруі.

40Хіра Ятрэй, Гарэб Ятрэй,

41Урыя Хетэй, Забад, сын Агалая,

42Адзіна, сын Сізы Рубэніта, кіраўнік Рубэнітаў, і з ім трыццаць.

43Ханан, сын Маахі, і Язафат Матаніт,

44Озія Астараціт, Сама і Егіэль, сыны Гатама Араэрыта.

45Ядзігэль, сын Сэмры, і Ёга, брат яго, Тасаіты.

46Эліэль Магуміт і Ерыбай, і Ёсая, сыны Эльнэма, і Етма, Маабіт.

47Эліэль, і Абэд, і Ясіэль з Собы.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help