Ліст да Эфесцаў Раздзел 2 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Лк. 15:24 І вы былі памерлымі праз правіны і грахі,

2у якіх калісьці хадзілі паводле гэтага веку, па волі князя ўлады паветранай, духа, які дзейнічае цяпер у сынах бунту.

3 1Пёт. 4:3 Між імі і мы калісьці жылі ўсе ў пажадлівасцях цела нашага, выконваючы волю цела і думак, і былі мы па прыродзе дзецьмі гневу, як і іншыя.

4 Ян. 3:16 Але Бог, багаты міласэрнасцю, праз бязмежную любоў Сваю, якою ўзлюбіў нас

5і, хоць былі мы мёртвымі праз грахі, ажывіў нас з Хрыстом, – ласкаю вы збаўлены, –

6і ўваскрасіў разам, і пасадзіў разам у нябёсах у Хрысце Ісусе,

7 Ціт. 3:4; Адкр. 21:1 каб у наступных вяках выявіць нам незвычайныя багацці ласкі Сваёй у ласкавасці да нас у Хрысце Ісусе.

8 Дзеі 15:11; Рым. 3:24; 2Цім. 1:9 Бо ласкаю вы збаўлены праз веру, і гэта не ад вас, але Божы дар;

9 Рым. 3:27; 1Кар. 1:26 не праз учынкі, каб ніхто не хваліўся.

10 Ціт. 2:14; Геб. 13:21 Бо мы – Яго стварэнне, створаныя ў Хрысце Ісусе для добрых спраў, якія Бог загадзя прыгатаваў, каб мы ў іх жылі.

11 Рым. 2:28 Дзеля таго памятайце, што вы, калісьці пагане целам, якіх завуць неабрэзанымі тыя, што называюцца абрэзанымі абразаннем на целе рукатворным,

12 Клс. 1:21 у той час былі без Хрыста, адчужаныя ад супольнасці з Ізраэлем і аддаленыя ад абяцанняў запаветаў, не маючы надзеі і без Бога ў свеце.

13 Дзеі 2:39 Цяпер жа ў Хрысце Ісусе вы, што калісьці былі далёка, сталіся блізкімі праз Кроў Хрыстову.

14 Ян. 16:33 Бо Ён – супакой наш, Які злучыў абодвух у адно і зруйнаваў сцяну між імі і варожасць, целам Сваім,

15 2Кар. 5:17 скасаваў закон прыказанняў вучэннем, каб стварыць у Сабе з двух аднаго новага чалавека, творачы супакой,

16і прымірыць з Богам абодвух у адным целе праз крыж, знішчаючы варожасць на ім.

17 Іс. 57:19; Дзеі 10:36 І, прыйшоўшы, абвясціў супакой вам, якія былі далёка, ды тым, што былі блізка.

18 Ян. 10:9 Бо праз Яго адны і другія маем доступ да Айца ў адным Духу.

19 Геб. 3:6 Дык таму вы ўжо не чужынцы і прыхадні, але суграмадзяне святых і члены сям’і Божай,

20 1Пёт. 2:4 угрунтаваныя на падмурку Апосталаў і прарокаў, дзе вуглавым каменем ёсць Сам Хрыстос Ісус,

21 1Кар. 3:16 на Якім уся пабудова зладжана расце ў святую святыню ў Госпадзе,

22на Якім і вы разам будуецеся на жытло Божае Духам.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help