Эклезіясціка (Мудрасць Ісуса, сына Сіраха) 7 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Не рабі блага, і благое цябе не апануе;

2адыдзі ад ліхоты, і яна адыдзе ад цябе.

3 Ёў 4:8; Высл. 22:8 Сыне, не сей у барознах несправядлівасці ды не будзеш у сем разоў больш жаць з іх.

4 Высл. 25:6, 7 Не прасі ў Госпада ўлады ані ў цара пачэснага месца.

5Не апраўдвайся перад Богам, бо Ён ёсць Знаўца сэрца нашага; і не жадай перад царом паказацца мудрым.

6Не старайся быць суддзёю, калі не можаш дабрадзейнасцю знішчыць несправядлівасць, каб часам не забаяцца аблічча магната і не спатыкнуцца ў сваёй бесстароннасці.

7Не грашы перад грамадствам горада і не зневажай сябе перад народам.

8І не дадавай граху да граху, бо і за адзін не ўхілішся ад пакарання.

9 Ам. 5:21, 22 Не будзь маладушны ў сваім маленні;

10маліся і не адцурайся ад падавання міласціны.

11Не кажы: «Гляне Бог на мноства маіх дароў, калі буду іх складаць Богу Найвышэйшаму, і прыме іх».

12Не насміхайся з чалавека, які ў горычы душы; бо ёсць Той, Хто паніжае і ўзвышае, – Наглядчык Бог.

13Не выдумляй нічога лжывага супраць брата свайго, і не чыні нічога падобнага адносна прыяцеля.

14Не жадай гаварыць ніякай хлусні, бо яе пастаянства не дае дабра.

15На сходзе старэйшын не будзь лапатлівы ды мнагаслоўны – у сваім маленні.

16Не цурайся цяжкай працы і зямляробства, створанага Узвышнім.

17Не залічвай сябе да распусных;

18памятай, што гнеў не будзе марудзіць.

19 Іс. 66:24; Юдыт 16:17; Мк. 9:48 Утаймоўвай моцна свой дух, бо кара для бязбожнага – агонь і чарвяк.

20Не замяняй прыяцеля на грошы, ані найлюбімейшага брата – на золата Афіра.

21Не пакідай разумнай і добрай жонкі, якую май у страху Госпадавым, бо годнасць сціпласці яе даражэй за золата.

22Не крыўдзі слугі, які працуе ў праўдзе, ані найміта, адданага табе душой.

23Хай разумны слуга будзе табе дарагі, як твая душа; і не падмані яго ў свабодзе ды не пакінь яго ў беднасці.

24 Высл. 27:23 Маеш жывёлу? Даглядай яе, ды калі яна карысная – хай застаецца пры табе.

25Маеш дзяцей? Гадуй іх і з маленства прыгінай каркі іх.

26 Сірах. 42:9-11 Маеш дачок? Беражы іх цела і не паказвай ім вясёлага аблічча свайго.

27Аддавай замуж дачку – і зробіш вялікую справу, ды за разумнага чалавека аддай яе.

28Калі жонка ў цябе па душы тваёй – не адкідай яе, але ненавіснай не давярай самога сябе.

29Усім сэрцам сваім шануй бацьку свайго і не забывай стогнаў маці сваёй.

30Памятай бо, што ты імі народжаны, і чым аддасі ім, як яны табе?

31Усёй душой тваёй май страх Госпадаў ды паважай Яго святароў.

32Усёю моцаю сваёй мілуй Таго, Хто цябе стварыў, ды не пакідай слуг Яго.

33Паважай Бога ўсёй душой тваёй і шануй святароў.

34Дай ім частку, як загадана табе, пяршыняў і ачышчэння за грэх і за нядбаласць,

35і лапатку ў ахвяру, і ахвяру асвячэння, і пяршыні святога.

36І працягні сваю руку ўбогаму, каб здзейснілася ласка і дабраславенне тваё.

37 Рым. 12:15 Акажы ласку кожнаму, хто жыве, але і памерламу не адмаўляй у ласцы.

38Не ўхіляйся ад суцяшэння тых, якія плачуць і з тымі, якія сумуюць, – ты сумуй.

39Не лянуйся наведаць хворага, бо за гэта будуць цябе любіць.

40Ва ўсіх справах сваіх памятай пра свой канец – і павек не зграшыш.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help