1І сказаў Ёў у адказ:
2 Ёў 4:17; 25:4 «Сапраўды, ведаю, што так ёсць, ды як апраўдаецца чалавек, перад Богам?
3Калі хто захоча спрачацца з Ім, Ён не адкажа яму і на адно з тысячы.
4Ён мудры сэрцам і магутны сілаю; хто супрацівіўся Яму і застаўся цэлым?
5Ён пераносіць горы, і не ведаюць яны, якія пераварочвае Ён у гневе Сваім.
6Ён зрушае зямлю з месца свайго, і слупы яе трасуцца.
7Ён загадвае сонцу, і тое не ўзыходзіць, і замыкае зоркі, быццам пад пячаткай.
8Ён адзін расцягвае нябёсы і крочыць па хвалях марскіх.
9 Ёў 38:31; Ам. 5:8 Ён стварае Арктур, і Арыён, і Гіяды, і скрытыя поўдня.
10 Ёў 5:9 Ён стварае вялікае, і недаследнае, і дзівоснае без ліку.
11Калі Ён прыйдзе да мяне, я не ўбачу Яго; калі адыдзе, не зразумею.
12Калі Ён раптам схопіць, хто ж Яму перашкодзіць? Або хто можа сказаць: “Што Ты робіш?”
13Бог не ўстрымлівае гневу Свайго, і пад ім схіляюцца прыхільнікі Рагаба.
14Дык ці ж я такі вялікі, каб адказваць Яму і гаварыць з Ім падабранымі словамі?
15Бо, нават калі б я быў справядлівы, я не адказваў бы, а толькі ўпрошваў бы суддзю майго.
16І калі б Ён пачуў мяне, які прызывае Яго, не паверу, што Ён выслухаў бы голас мой.
17Бо Ён знішчыць віхурай мяне і павялічыць раны мае нават без прычыны.
18Ён не дазваляе супакоіцца духу майму і напаўняе мяне горыччу.
19Калі спытаць пра сілу — Ён магутнейшы; калі пра суд — хто ж асудзіў бы Яго?
20Калі захачу сябе апраўдаць, то мае ж вусны асудзяць мяне; калі я буду даказваць, што я бязгрэшны, Ён засведчыць, што я заганны.
21Нават калі я буду шчыры, гэтага не прызнае душа мая і я асуджу жыццё маё.
22Усё адно, як я сказаў: і бязгрэшнага, і бязбожнага Ён знішчае.
23Калі раптоўна каго біч забівае, з бяды бязгрэшных Ён пасмяецца.
24Зямля аддадзена ў рукі бязбожнага, твар суддзяў яе Ён закрывае. Калі не Ён гэта, дык хто?
25Дні мае хутчэйшыя за бегуна: уцяклі і не бачылі дабра,
26праляцелі, як чаўны трысняговыя, як арол, што ляціць па ежу.
27Калі скажу я: “Забудуся пра смутак свой, змяню аблічча сваё і стану я вясёлы”,
28дык дрыжу перад усімі пакутамі маімі, ведаючы, што Ты не апраўдаеш мяне.
29 Ёў 7:20 Калі я такі бязбожны, навошта дарма мардуюся?
30Калі я буду абмыты, быццам снегавой вадою, і ачышчу лугам рукі мае,
31то і тады Ты ўвапхнеш мяне ў бруд і будзе брыдзіцца мною адзенне маё.
32Бо не чалавеку, які падобны да мяне, буду я адказваць; і не чалавек Ён, з якім я буду спрачацца ў судзе.
33Няма між намі пасрэдніка, які паклаў бы руку сваю на абодвух.
34Хай Ён забярэ ад мяне бізун Свой, і страх Яго хай не палохае мяне.
35І буду я тады гаварыць, і не буду баяцца Яго, бо так я сам не ў сабе.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
