Эклезіясціка (Мудрасць Ісуса, сына Сіраха) 46 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Еш. 1:1-9 Мужны ў баю Ешуа, сын Нуна, пераемнік Майсея ў прароцтвах, які быў адпаведны імю свайму,

2найвялікшы ў збаўленні выбраннікаў Божых, які помсціў нападаўшым ворагам, каб увесці Ізраэль у яго спадчыну.

3Як уславіўся ён, падымаючы рукі свае і накіроўваючы меч свой на горад!

4Хто перад ім так адзначыўся? Ён бо вёў войны Госпадавы.

5 Еш. 10:13 Ці не яго рукою было стрымана сонца ды адзін дзень стаў, быццам два?

6Прызваў Ён Узвышняга Валадара, калі напалі на яго зусюль ворагі; і выслухаў яго вялікі Госпад, бо спаслаў камяністы град надта вялікай сілы.

7 Еш. 10:10-15 Кінуўся ён на варожы народ і, сышоўшы, разграміў праціўнікаў;

8так што пазналі народы сілу зброі Яго, бо вайна іх – супраць Бога, бо наступаў ён за плячамі Магутнага.

9 Ліч. 14:6-10 І ў дні Майсея аказаў ён міласэрнасць, ён і Калеб, сын Ефоны, тым, што сталі супраць сходу, паўстрымалі народ ад грахоў ды супакоілі злую лаянку.

10 Вых. 12:37 Таму яны ўдвух былі вызвалены з ліку шасцісот тысяч пешакоў, і былі ўведзены ў спадчыну, у зямлю, што абцякае малаком і мёдам.

11 Еш. 14:11; Ліч. 14:24 І даў Госпад самому Калебу сілу, якая да старасці ў ім ператрывала, каб узышоў на высокае месца зямлі ды каб там патомства яго атрымала спадчыну;

12каб пераканаліся ўсе сыны Ізраэля, што добрым ёсць – слухаць Госпада.

13Далей аб суддзях, аб кожным па імю, аб тых, у каго сэрца не было сапсавана і якія не адвярнуліся ад Госпада:

14хай памяць аб іх будзе дабраславёна, і хай косці іх дадуць атожылкі з месца свайго,

15і хай імя іх будзе ўзноўлена сынамі гэтых мужоў святых.

16 1Сам. 10:1; 16:13 Умілаваны Госпадам сваім Самуэль, прарок Госпадаў, паставіў царства, ды намасціў валадароў у народзе сваім.

17Па законе Госпадавым судзіў сход, і наведаў Бог Якуба, і праз вернасць сваю быў ён праўдзівым прарокам;

18і праўдзівасць бачання пазнана была па яго словах.

19 1Сам. 7:9, 10 І ён прызваў усемагутнага Госпада, калі ворагі дзеля аблогі абкружылі зусюль, ахвяруючы малочнае ягня.

20І загрымеў з неба Госпад, і ў магутным гуку даў пачуць Свой голас,

21і сцёр кіраўнікоў тырскіх ды ўсіх князёў філістынскіх.

22 1Сам. 12:3 І перад часам супачынку вечнага Ён сведчыў на віду Госпада і Яго Намашчэнца: «Грошай ані нават сандаляў ні ад каго не ўзяў»; і ніхто не змог яго абвінаваціць.

23 1Сам. 28:6-25 І ён прарочыў і па сваёй смерці, і прадказаў цару і паказаў яму смерць яго, і падняў голас свой з зямлі, каб ухіліць народ ад ліхоцця.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help