1Мудры суддзя накіруе народ свой, і кіраванне разумнага будзе трывалым.
2Які суддзя народа, такія і памочнікі пры ім, ды які загадчык горада, такія і яго жыхары.
3Цар неразумны загубіць народ свой, і будуць населены гарады дзякуючы разумнасці кіраўнікоў.
4У руцэ Бога – улада на зямлі, ды ў свой час пакліча Ён карыснага правіцеля.
5У руцэ Бога – памыснасць чалавека, і ў асобе заканадаўцы Ён пакладзе славу сваю.
6 Святар. 19:18; Мц. 5:22 За кожную крыўду блізкага не адгаджайся ды нічога не рабі ў справе пыхлівасці.
7Перад Богам і людзьмі пыхлівасць ёсць ненавісная, і для абодвух яна з’яўляецца адною пакутаю страшнай.
8Валадаранне пераходзіць ад народа да народа па прычыне несправядлівасцей, і крыўды, і грошай вераломных.
9 Род. 18:27; Сірах. 17:31 Няма нічога горшага за чалавека сквапнага, такі бо і душу сваю на продаж мае.
10Чаго пыхлівяцца зямля і попел? Таму што пры жыцці сваім выкідаюць сваё нутро.
11Доўгаю хваробаю лекар брыдзіцца, кароткая хвароба супакойвае лекара.
12Ва ўсякага валадарання – кароткае жыццё; так і цар: сёння ёсць, а заўтра памрэ.
13Калі бо чалавек памрэ, ён атрымае ў спадчыну змеяў, і жывёлу, і чарвякоў.
14Пачатак пыхлівасці чалавека – адварочванне ад Бога;
15і адварочваецца сэрца яго ад Таго, Хто стварыў яго. Бо пачатак усякага граху – пыхлівасць, хто трымаецца яе – атрымлівае праклён, і таго вынішчыць Ён дашчэнту.
16Таму Госпад учыніў дзіўныя кары за грахі, ды такіх вынішчыў цалкам.
17 Лк. 1:52 Бог перавярнуў пасады ўладароў пыхлівых і замест іх пасадзіў пакорных.
18Бог вырывае з каранямі пыхлівыя народы, а замест іх насаджае пакорныя.
19Госпад спустошыў землі паганаў ды разбурыў іх аж да падмуркаў.
20Ён высушвае іх, і выгубляе іх, ды касуе памяць аб іх на зямлі.
21Бог касуе памяць аб пыхліўцах і пакідае памяць аб пакорных розумам.
22Пыха не створана для людзей, ані злоснасць – для народжаных ад жанчын.
23Семя людзей шануецца дзеля таго, што баіцца Бога; а тое семя, што пераступае загады Госпада, шанавацца не будзе.
24Між братоў у павазе кіраўнік іх, і ў вачах Госпада будуць тыя, што будуць баяцца Яго.
25Падарожны, прыбылец і бедны: страх Божы – слава іх.
26Не пагарджай чалавекам справядлівым і бедным ды не ўзвялічвай чалавека грэшнага і багатага.
27Важны і магутны суддзя ў павазе, але важнейшы за яго той, хто баіцца Бога.
28Нявольніку мудраму будуць служыць свабодныя; і разумны чалавек і вывучаны не будзе наракаць, прываблены.
29Не ганарыся, выконваючы работу сваю, ды не хваліся ў час гора свайго.
30 Высл. 12:9 Лепшы той, хто працуе і мае дастатак ва ўсім, чым той, хто хваліцца і патрабуе хлеба.
31Сыне, пакораю праслаўляй сваю душу, а давай ёй харч і клопат па годнасці сваёй.
32Хто апраўдае таго, хто грашыць супраць сваёй душы? Ды хто будзе паважаць таго, хто апаганіў душу сваю?
33Ёсць убогі, якога паважаюць за веды яго і страх яго, і ёсць чалавек, якога паважаюць дзеля яго маёмасці.
34А каго паважаюць у беднасці, тым больш яго паважаюць у багацці. І каго паважаюць па маёмасці, каб і ў беднасці!
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
