1 2Сам. 15:13–17:22 Псальм Давідаў, калі ўцякаў ад свайго сына Абсалома.
2Божа, як жа многа тых, што непакояць мяне, як шмат бунтуюцца супраць мяне!
3Многія вось кажуць душы маёй: «Няма яму збаўлення ў Богу».
4Ты ж, Госпадзе, Божа, шчыт мой, хвала мая Ты, галаву падымаеш мне ўверх.
5Клічам сваім прызываў я Госпада. І выслухаў Ён мяне з гары Сваёй святой.
6Я лёг і выспаўся, устаў, бо Госпад ахоўвае мяне.
7 Пс. 27:3 Не збаюся і тысячы людзей, што навокал мяне абступілі.
8Узніміся, Госпадзе! Ухавай мяне, Божа мой! Бо па шчацэ даў Ты ўсім супраціўнікам маім, павыбіваў Ты зубы грэшнікам.
9У Бога бо збаўленне, і дабраславенне Тваё Твайму народу!
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
