1Хто гэта такі, што прыбывае з Эдома, з Босры ў пурпуровых шатах? Гэты прыгожы ў Сваёй вопратцы, Які крочыць з вялікаю Сваёю магутнасцю? «Гэта Я, Які абвяшчаю справядлівасць, магутны ў збаўленні».
2Дык чаму чырвонае адзенне тваё і вопратка твая, як у таго, хто топча вінаград у выціскальні?
3«Я Сам таптаў у выціскальні, і не было з народаў аніводнага чалавека; тоўк іх у злосці Сваёй, таптаў іх у гневе Сваім. І кроў іх пырснула на адзенне Маё, ды папляміў Я Сабе ўсю вопратку.
4Бо дзень помсты ў сэрцы Маім, надышоў год Маёй адплаты.
5Азірнуўся Я, і не было памагатага, здзівіўся, і не было нікога, хто б памог; і рука Мая збавіла Мяне, ды падтрымала Мяне Мая запальчывасць.
6І стаптаў Я народы ў гневе Сваім і сцёр іх у Сваім абурэнні, ды выліў кроў іх на зямлю».
7Прыгадаю я літасці Госпада, хвалу Госпада, за ўсё, што нам Госпад аддаў, і за мноства даброццяў для дому Ізраэля, якія ім дараваў паводле міласэрнасці Сваёй і паводле мноства літасці Сваёй.
8І сказаў Ён: «Напэўна, гэта Мой народ, сыны, якія Мяне не падмануць! І стаў Я ім Збаўцам».
9У кожнай іх бядзе не нейкі пасланец, ані анёл, але Сам Ён іх выбавіў. У любові Сваёй і ў ласкавасці Сваёй Сам адкупіў іх, і ўзяў іх, і насіў іх усе дні спрадвечныя.
10Але яны справакавалі да гневу і засмуцілі Духа святасці Яго, дык змяніўся Ён для іх у непрыяцеля і пачаў з імі ваяваць.
11І ўспомніў Ён пра дні мінулыя, пра Майсея і народ Свой. Дзе Той, Хто вывеў іх з мора з пастырам статка Яго? Дзе ж Той, Хто змясціў унутры яго Духа святасці Сваёй?
12Той, Хто ўзяў за правіцу Майсея рукою велічнасці Сваёй, Які раздзяліў воды перад імі, каб зрабіць Сабе імя вечнае,
13Які вывеў іх праз глыбіні, як каня праз пустэчу, і яны не спатыкаліся.
14Як жывёле, якая сыходзіць на лагчыну, Дух Госпада даў ім адпачываць; так вёў Ты Свой народ, каб зрабіць Сабе імя славы.
15Глянь з неба і пабач з жытла святога Свайго ды славы Сваёй: дзе руплівая апека Твая і Твая магутнасць? Хваляванне нутра Твайго і ласкавасць Твая затрымаліся нада мной, прашу:
16Ты ж Айцец наш! Абрагам жа не ведае нас, і Ізраэль нас не ведае; Ты ж, Госпадзе, Айцец наш, Адкупіцель наш: імя Тваё адвечнае.
17Чаму, о Госпадзе, даеш нам збочваць з дарог Тваіх, знячуліў сэрца наша, каб не шанавалі мы Цябе? Адмяніся адносна слуг Сваіх, пакаленняў спадчыны Тваёй.
18На кароткі час успадкаемілі яны народ Твой святы, ворагі нашы патапталі святыню Тваю.
19Сталіся мы ад вякоў такімі, як калі Ты не валадарыў намі і калі не прызывалася імя Тваё над намі.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
