Першая кніга Цароў Раздзел 4 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1І цараваў цар Саламон над усім Ізраэлем.

2І гэта кіраўнікі, якія былі ў яго: Азарыя, сын Садока, святара,

3 2Сам. 20:24 Элігарэф і Ахія, сыны Сісы, пісара, Язафат, сын Ахілуда, дзееапісальнік.

4А Баная, сын Ёяды, быў кіраўніком войска, а Садок і Абіятар — святарамі.

5Азарыя, сын Натана, — над намеснікамі, Забуд, сын Натана, святар, — прыяцелем цара.

6Ахісар — кіраўніком над домам, а Аданірам, сын Абды, — над падаткамі.

7І меў Саламон над усім Ізраэлем дванаццаць намеснікаў, якія рупіліся пра харчы для цара і дому яго; бо кожны з іх дапамагаў неабходным адзін месяц у год.

8І вось імёны іх: Бэнгур на гары Эфраім;

9Бэндэкар — у Мацы і ў Салебіме, і ў Бэтсамэсе, і ў Элоне і Бэтанане;

10Бэнхасэд — у Арубоце, да яго належалі Соха і ўся зямля Хэфэр;

11Бэнабінадаб, якому належала ўся ваколіца Дора, і ён меў за жонку Тафэт, дачку Саламона;

12Баана, сын Ахілуда, меў уладу над Танахам, Магедай і над усім Бэт-Санам, што блізка Сартана, ніжэй Езрагэля, ад Бэт-Сана да Абэл-Мэхолы і аж за Екмаам;

13Бэнгабэр — у Рамоце Галаадскім меў паселішчы Яіра, сына Манасы, у Галаадзе; ён кіраваў усёй ваколіцай Аргоба, што ў Басане, у шасцідзесяці вялікіх гарадах мураваных, якія мелі медныя засаўкі на брамах;

14Ахінадаб, сын Адо, кіраваў у Маханаіме;

15Ахімаас — у Нэфталі, але ён таксама ўзяў за жонку Басэмат, дачку Саламона;

16Баана, сын Хусая, кіраваў у Асэры і ў Балоце;

17Язафат, сын Паруэ, — у Ісахары;

18Сямэй, сын Эла, — у Бэньяміне;

19Гебэр, сын Ура, — у зямлі Галаад, у зямлі Сэгона, цара амарэяў, і Ога, цара Басана, так што быў адзін намеснік на ўсю краіну.

20Юда і Ізраэль былі шматлікія, як пясок марскі; яны елі і пілі і радаваліся.

21А Саламон валодаў усім царствам ад Ракі аж да зямлі філістынцаў і аж да мяжы Егіпта; яны прыносілі яму дары і служылі яму ва ўсе дні яго жыцця.

22А харчаваннем Саламона на кожны дзень было: трыццаць кораў найлепшае мукі і шэсцьдзесят кораў звычайнай мукі,

23дзесяць кормных валоў і дваццаць валоў з пашы, і сто авечак, за выключэннем палявання на аленяў, сарнаў, і антылопаў, і кормных птушак.

24Ён бо валодаў усім абшарам на той бок ракі, ад Тапсы да Газы, і ўсімі царамі тых земляў; і меў ён супакой на ўсіх межах сваіх наўкола.

25І Юдэя і Ізраэль жылі без усякага страху, кожны пад вінаградам сваім і пад дрэвам фігавым сваім ад Дана да Бээр-Сэбы ва ўсе дні Саламона.

26І меў Саламон чатыры тысячы стайняў для коней да калясніц сваіх і дванаццаць тысяч коннікаў.

27І назначаныя намеснікі дастаўлялі на стол цара Саламона і яго сатрапезнікаў усё неабходнае з вялікай руплівасцю кожны ў свой месяц.

28Таксама ячмень і салому для коней і жывёлы дастаўлялі на месца, якое было кожнаму прызначана.

29Таксама даў Бог Саламону вельмі вялікую мудрасць і разважлівасць, і розум вялікі, як пясок, які на беразе мора.

30І Саламон мудрасцю сваёю перавышаў мудрасць усіх сыноў Усходу і егіпцян;

31і быў ён мудрэйшы за ўсіх людзей, мудрэйшы за Этана Эзрахіта, і Гемана, і Халхола, і Дарды, сыноў Махола, і быў слаўны ўва ўсіх навакольных народаў.

32Таксама расказаў Саламон тры тысячы прыказак, і песень у яго было тысяча пяць.

33І гаварыў ён пра дрэвы, пачынаючы ад кедра, што ў Лібане, аж да гізопу, што расце на муры; гаварыў таксама пра звяроў, і пра птушак, і пра гадаў паўзучых, і рыбаў.

34І прыходзілі з усіх народаў паслухаць мудрасці Саламона, ад усіх цароў зямлі, якія чулі пра мудрасць яго.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help