1 Мц. 22:44; Мк. 12:36; Лк. 20:42, 43; Дзеі 2:34, 35; 1Кар. 15:25; Эф. 1:20-22; Клс. 3:1; Геб. 1:13; 8:1; 10:12, 13 Давідаў. Псальм. Сказаў Госпад Госпаду майму: «Сядзь праваруч Мяне, аж дакуль пакладу непрыяцеляў Тваіх пад ногі Твае».
2Жазло магуцця Твайго вышле Госпад з Сіёна: «Валадар Ты сярод непрыяцеляў Тваіх!
3За Табою першынства ў дзень магуцця Твайго, у ззянні святым, з улоння на досвітку нарадзіў я Цябе».
4 Геб. 5:5; 6:20; 7:17, 21 Прысягнуў Госпад і не пашкадуе: «Ты святар навекі на ўзор Мэльхісэдэха».
5Госпад праваруч Цябе: у дзень гневу Свайго зрыне Ён цароў.
6Ён будзе судзіць народы: будзе поўна трупаў, зрыне Ён галовы на зямной прасторы.
7Па дарозе нап’ецца з ручая і дзеля таго падыме галаву.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
