Другая кніга Хронікаў Раздзел 6 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Тады прамовіў Саламон: «Госпад сказаў, што будзе жыць у імгле;

2а я пабудаваў дом на пражыванне Табе, каб абжыўся Ты там навек».

31Цар. 8:14-21І павярнуў цар твар свой, і дабраславіў усю супольнасць Ізраэля, — бо ўся супольнасць стаяла, чакаючы,

42Сам. 7:1-13; 1Пар. 17:1-12і сказаў: «Дабраславёны будзь, Госпадзе, Божа Ізраэля, Ты бо сказаў вуснамі Сваімі Давіду, бацьку майму, і на справе выканаў. Ты сказаў:

5“Ад таго дня, у якім вывеў Я народ мой з зямлі Егіпецкай, не выбраў я з усіх пакаленняў Ізраэля іншага горада для пабудавання дома, каб імя Маё ў ім прабывала, ды не выбраў нікога іншага, каб быў кіраўніком народа Майго Ізраэля,

6але выбраў Я Ерузалім, каб прабывала імя Маё ў ім, ды выбраў Я Давіда, каб паставіць яго над народам Маім Ізраэлем”.

7І калі бацька мой, Давід, хацеў збудаваць дом імю Госпада, Бога Ізраэля,

8сказаў Госпад яму: “Калі такая была воля твая, каб пабудаваць дом імю Майму, добра, што ты маеш такую волю,

9але не ты пабудуеш дом, але сын твой, які выйдзе са сцёгнаў тваіх, ён пабудуе дом імю Майму”.

10Такім чынам, выканаў затым Госпад прамову Сваю, якую сказаў, і я ўстаў па бацьку сваім, Давідзе, і сеў на пасадзе Ізраэля, як прадказаў Госпад, дый пабудаваў дом імю Госпада, Бога Ізраэля;

11ды змясціў у ім каўчэг, у якім знаходзіцца прымірэнне Госпада, якое заключыў Ён з сынамі Ізраэля».

121Цар. 8:22-53Такім чынам, стаў ён перад ахвярнікам Госпада насупраць усёй супольнасці ізраэльскай і выцягнуў рукі свае.

13Зрабіў бо Саламон меднае падножжа і памясціў яго пасярод панадворка, а мела яно пяць локцяў даўжыні, і пяць локцяў шырыні, і тры локці вышыні, і стаў на яго; і затым, калі ўся супольнасць Ізраэля ўкленчыла і ўзняла рукі ў неба,

14ён сказаў: «Госпадзе, Божа Ізраэля, няма Бога, падобнага да Цябе, ані ў небе, ані на зямлі; Ты захоўваеш запавет і міласэрнасць з паслугачамі Тваімі, якія ходзяць перад Табою са шчырым сэрцам сваім,

15Ты даў паслугачу Твайму Давіду, бацьку майму, усё, што толькі сказаў яму, ды тое, што вуснамі прырок, на справе выканаў, як і сённяшні час пацвярджае.

161Цар. 2:4Дык цяпер, Госпадзе, Божа Ізраэля, стрымай абяцанне паслугачу Твайму Давіду, бацьку майму, што яму даў, кажучы: “Не будзеш ты пазбаўлены нашчадка перада Мною, які мае сядзець на пасадзе Ізраэля, але толькі тады, калі сыны твае будуць пільнаваць дарогі свае і трымацца закону Майго, як і ты спраўляўся перада Мною”.

17Дык цяпер, Госпадзе, Божа Ізраэля, хай здзейсніцца слова Тваё, якое Ты сказаў паслугачу Твайму Давіду!

182Пар. 2:6Ці ж можна паверыць, што Бог будзе жыць на зямлі разам з людзьмі? Калі неба і нябёсы нябёсаў не могуць Цябе ахапіць, то тым болей дом гэты, які я пабудаваў!

19Але заўваж прамову паслугача Твайго і мальбу яго, Госпадзе, Божа мой, ды выслухай покліч і просьбы, якія выявіў паслугач Твой перад Табою,

20Паўт. Зак. 12:11каб вочы Твае днём і ноччу глядзелі на дом гэты, на месца, якое Ты выбраў, каб пакінуць імя Тваё і каб выслухаць мальбу, якую паслугач Твой вымаўляе там.

21Ды выслухай просьбы паслугача Твайго і народа Твайго Ізраэля, калі будуць маліцца на гэтым месцы; пачуй з жытла Твайго, з неба — выслухай і будзь літасцівы!

22Калі хто зграшыць супраць блізкага свайго, і той пакліча яго да прысягі, каб ён прысягнуў перад абліччам Твайго ахвярніка ў гэтым доме, —

23тады выслухай Ты з неба і зрабі суд над паслугачамі Тваімі, каб павярнуць ліха ліхога чалавека на яго ўласную галаву і каб адпомсціць за справядлівага чалавека, адплачваючы яму за яго справядлівасць.

24Калі народ Твой, Ізраэль, спасцігне паражэнне ад непрыяцеляў дзеля таго, што зграшыў Табе, і яны навернуцца ды будуць славіць імя Тваё, і ўмаляць, і прасіць у гэтай святыні,

25то Ты выслухай у небе і даруй грэх Твайго народа, Ізраэля, ды прывядзі іх зноў у край, які Ты даў ім і бацькам іх.

26Калі зачыніцца неба і не будзе дажджу дзеля грахоў народа ды калі яны будуць прасіць Цябе ў гэтым месцы, і будуць прызываць імя Тваё, і адвернуцца ад грахоў сваіх, калі іх упакорыш, —

27выслухай іх з неба, Госпадзе, ды адпусці грахі паслугачоў Тваіх і народа Твайго Ізраэля, навучы іх добрай дарозе, якою хай ідуць, і дай дождж зямлі, якую даў Ты народу Твайму ва ўласнасць.

28Калі ўзнікне голад, і пошасць на зямлі, іржа і засуха, і саранча, і чэрві ды ворагі, знішчыўшы ваколіцы, асадзяць яе брамы, і ўсякая хвароба і немач будуць прыціскаць,

29і калі хто з народа Твайго Ізраэля будзе прасіць, прызнаючы кару і немач сваю, ды выцягне рукі свае да гэтага дома, —

30Ты выслухай з неба з месца прабывання Твайго, ды пашкадуй і аддай кожнаму па яго ўчынках, бо ведаеш сэрца яго; бо Ты адзіны, Хто ведаеш сэрцы сыноў чалавечых,

31дык хай баяцца Цябе і ходзяць дарогамі Тваімі ва ўсе дні, у якія жывуць на паверхні зямлі, якую даў Ты бацькам нашым.

32Таксама чужынца, які не належыць да народа Твайго ізраэльскага, калі прыйдзе ён з далёкага краю дзеля вялікага імя Твайго і дзеля рукі Тваёй магутнай ды рукі Тваёй выцягнутай і калі ён будзе маліцца ў гэтым месцы,

33выслухай Ты яго ў небе, самым трывалым месцы прабывання Твайго, і зрабі ўсё, дзеля чаго будзе прызываць Цябе той вандроўнік; хай пазнаюць усе народы на зямлі імя Тваё, ды хай баяцца Цябе, як народ Твой Ізраэль, і хай пазнаюць, што імя Тваё прызвана над гэтым домам, які я пабудаваў.

34Калі народ Твой выйдзе ў бой са сваімі непрыяцелямі дарогаю, якою пашлеш іх, ды будзе маліцца да Цябе, да выбранага Табою горада і дома, які збудаваў я для Твайго імя,

35тады Ты выслухай з неба просьбы іх і мальбу, ды рассудзі іх справядліва.

36Экл. 7:20А калі яны зграшаць супраць Цябе — бо няма чалавека, які б не грашыў, — і Ты загневаешся на іх і аддасі ворагам, і яны іх, як нявольнікаў, павядуць у далёкую або блізкую зямлю,

37і яны навернуцца сэрцам сваім у той зямлі, у якую былі заведзены, будуць пакутаваць і маліць Цябе ў зямлі няволі сваёй і прызнавацца: “Зграшылі мы, ліха вялі сябе, несправядліва паступалі,” —

38калі звернуцца да Цябе ўсім сэрцам сваім і ўсёй душой сваёй у зямлі няволі сваёй, у якую былі заведзены, ды будуць умольваць Цябе адносна дарогі свайго жыцця, якую даў Ты бацькам іх, і горада, які выбраў, ды дома, які пабудаваў я імю Твайму,

39Ты выслухай з неба, з месца прабывання Твайго, іх просьбы і іх маленні і ўчыні суд ды адпусці народу Твайму, які зграшыў Табе;

402Пар. 7:15бо Ты Бог мой. Хай адкрываюцца, малю, вочы Твае і хай вушы Твае будуць чуткімі да мальбы, якая ўзносіцца з гэтага месца.

41Пс. 132:8-10Дык цяпер, Госпадзе Божа, устань на месца супакою Твайго, Ты і каўчэг магутнасці Тваёй: Твае святары, Госпадзе Божа, хай апрануцца ў збаўленне і хай святыя Твае радуюцца дабром.

42Госпадзе Божа, не адварочвай аблічча ад Намашчэнца Твайго; памятай пра міласэрнасць да Давіда, паслугача Твайго».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help