Кніга Ёва Раздзел 34 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1І, працягваючы далей, сказаў Элію таксама наступнае:

2«Мудрыя, выслухайце словы мае і, адукаваныя, прыхіліце вушы,

3 Ёў 12:11 бо вуха выпрабоўвае словы, як горла страву на смак распазнае.

4Разбяромся для сябе, што справядлівае, і разгледзім паміж сабою, што лепшае.

5 Ёў 13:18; 35:2 Ёў вось сказаў: “Я справядлівы, а Бог пазбавіў мяне суда.

6У судзе ж маім — падман. Вялікая рана мая, а я без ніякага граху”.

7Хто такі чалавек, як Ёў, які п’е знявагу, як ваду,

8які крочыць разам з тымі, што чыняць несправядлівасць, і ходзіць нават з людзьмі бязбожнымі?

9Бо ён сказаў: “Няма карысці чалавеку, калі ён чыніць прыязнае Богу”.

10 Ёў 8:3 Дык паслухайце мяне, людзі разумныя! Будзь далёкі ад Бога, о грэх, і беззаконне — ад Усемагутнага.

11 Пс. 62:13 Бо за справу чалавека Ён аддасць яму, і паводле шляхоў кожнага верне назад яму.

12Сапраўды, Бог не чыніць ліха і Усемагутны не парушыць суд.

13Хто даручыў яму зямлю сваю, або хто заснаваў увесь сусвет?

14Калі б Ён накіраваў да Сябе сэрца яго ды ўзяў да Сябе дух яго і дыханне,

15то прапала б адразу кожнае цела, і чалавек перамяніўся б у парахно.

16Дык калі маеш ты розум, чуў гэта і ўслухаўся ў голас слоў маіх.

17Няўжо той, хто не любіць праўды, будзе мець уладу? Ці асудзіш ты Найсправядлівейшага,

18Які скажа цару: “Нягоднік!”, Які можа назваць князёў: “Бязбожныя!”,

19Які не глядзіць на асобы князёў і не зважае на багатага, калі ён судзіцца з бедным? Бо ўсе яны — справа рук Яго.

20Неспадзявана паміраюць яны; і сярод ночы ўзрушацца народы, і яны пройдуць, і моцнага выганяць без цяжкасці.

21 Ёў 31:4 Бо вочы Яго — над дарогамі людзей, і Ён бачыць усе крокі іх.

22Няма цемры, ані ценю смерці, каб там маглі схавацца тыя, што чыняць несправядлівасць.

23Не вызначае Ён больш для чалавека часу, каб той ішоў да Бога на суд.

24Ён сатрэ магутных без даследавання і замест іх паставіць іншых.

25Паколькі ведае Ён учынкі іх, то прывядзе ноч, — і быць ім знішчанымі.

26Ён паражае іх, як бязбожнікаў, перад вачамі іншых,

27тых, якія быццам бы знарок адвярнуліся ад Яго і не захацелі разумець усіх шляхоў Яго,

28бо ўспрыняў Ён крык няшчаснага і пачуў голас бедных.

29Бо калі Ён будзе ў супакоі, хто асудзіць; а калі Ён схавае аблічча Сваё, хто можа Яго ўбачыць? Будзе гэта для народа і для аднаго чалавека;

30хай не валадарыць чалавек бязбожны і не будзе ён пасткай для народа.

31Калі хто кажа Богу: “Я змушаны быў учыняць, не буду больш грашыць.

32Пакуль мне бачыць, Ты вучы мяне; калі я зрабіў злачынства, болей не буду”.

33Няўжо табе не будзе адплачана за тое, што ты пагарджаў Ім? Ты ж выбіраць будзеш, а не я; і, калі ты ведаеш штосьці — гавары.

34Людзі разумныя скажуць мне, і мудры чалавек, які паслухае мяне:

35“А Ёў неразумна кажа, і словы яго не выяўляюць разважнасці”.

36Ва ўсякім разе, хай будзе Ёў правераны да канца, паводле адказаў людзей няцноты.

37Бо ён дадае да грахоў сваіх злачынства, сярод нас пляскае ў далоні, ды яшчэ больш павялічвае свае прамовы супраць Бога».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help