1Ці ведаеш ты час народзін дзікіх коз у скалах, або сачыў за родамі ланей?
2Ці лічыш ты месяцы цяжарнасці іх або ведаеш час іх нараджэння?
3Выгінаюцца яны дзеля плода і выпускаюць плод свой на святло.
4Іх дзеці набіраюць сілы і растуць у полі, і выходзяць, і не вяртаюцца да іх.
5Хто пусціў дзікага асла на свабоду, і хто развязаў путы яго?
6Я даў яму дом на пустыні, і на салёнай зямлі — жытло яго.
7Ён пагарджае гармідарам горада і не чуе крыку паганятага,
8выведвае ён горы выгану свайго і шукае ўсякую зеляніну.
9Ці захоча дзікі бык служыць табе або ці пераначуе ён пры яслях тваіх?
10Ці можаш прывязаць дзікага быка вяроўкаю сваёй дзеля ўзорвання або ці стане ён рассякаць глебу лагчын за табою?
11Ці ты паверыш у вялікую сілу яго і даручыш яму работу сваю?
12Ці паверыш яму, што ён вернецца і збярэ зерне тваё на ток?
13Ці ты даў прывабныя крылы паўліну ды пер’я і пух страусу?
14Калі ён пакідае яйкі свае на зямлі, яны грэюцца ў пяску,
15забываецца ён, што можа нага іх стаптаць або дзікі звер струшчыць.
16Не чулы ён да дзяцей сваіх, быццам яны не яго, і не трывожыцца аніякім страхам, дарэмна працуючы,
17бо пазбавіў яго Бог мудрасці і не даў яму розуму.
18А калі прыйдзе час і падыме ён крылы дагары, тады смяяцца будзе з каня ды яго вершніка.
19Ці ты даў каню сілу або ці ты ахінуў шыю яго грывай?
20Ці ты ўзрушыш яго, як саранчу? Іржанне яго — страх.
21Рые ён зямлю капытом, скача смела насустрач зброі.
22Пагарджае ён страхам, не палохаецца, і не саступае мечу.
23Загучыць над ім калчан, заблішчыць дзіда і шчыт,
24палаючы, з фырканнем глытае ён зямлю і не спыняецца, калі загучыць гранне трубы.
25Калі пачуе ён трубу, іржэ: “І-га-га!”, і здалёк чуе ён бой, воклічы ваяводаў і голас.
26Ці па тваёй мудрасці лётае ястраб і накіроўвае крылы свае на поўдзень?
27Ці па тваім загадзе падымецца арол і на недасяжных месцах будзе ладзіць гняздо сваё?
28Ён жыве на скалах і начуе на скрытых камянях і на непрыступных скалах.
29Адтуль выследжвае ён сабе пажыву і вочы яго бачаць здалёк.
30 Мц. 24:28; Лк. 17:37 Птушаняты яго будуць піць кроў, і дзе толькі з’явіцца труп, там і ён».
31І прамовіў Госпад Ёву ў адказ:
32«Ці спрачаецца супраціўнік з Усемагутным? Хто вінаваціць Бога, павінен адказаць на гэтыя пытанні».
33Ёў жа адказаў Госпаду:
34«Вось, я неразумна гаварыў, што магу Табе адказаць? Я кладу руку сваю на вусны свае.
35Раз я гаварыў — і гэтага не паўтару, і другі раз, але да гэтага нічога не дадам».
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
