1Псальм Асафа. Які ж добры Бог для прастадушных! Ён Госпад тым, хто чысты сэрцам.
2А мае ногі ледзь не спаткнуліся, ледзь не абарваліся крокі мае,
3 Ярэм. 12:1 бо пазайздросціў я бязбожным, гледзячы на спакойнае жыццё грэшнікаў.
4 Ёў 21:7 Бо няма для іх ніякіх перашкод, здаровае і сытае чэрава іх.
5На працы чалавечай няма іх і не церпяць яны бічаванняў разам з людзьмі.
6Таму пыха ў іх — як каралі, і імкненне да гвалту, як адзенне, пакрыла іх.
7 Ёў 15:27 Выступае, быццам з тлустай глебы, несправядлівасць іх, вырываюцца вонкі задумы сэрца.
8Здзекуюцца яны і прамаўляюць благое, з высокай пасады несправядліва прамаўляюць.
9Размясцілі яны на небе вусны свае, а язык іх прайшоў па зямлі.
10Таму і сядзяць яны на вышыні, і поўныя воды не дойдуць да іх.
11 Пс. 94:7 І сказалі яны: «Адкуль ведае Бог, і ці ёсць веданне ва Узвышняга?
12Вось, тыя самыя грэшнікі і тыя, што жывуць багата ў свеце, атрымалі яшчэ большае багацце».
13І сказаў я: «Значыць не дарэмна ачысціў я сэрца сваё і ў беззаганнасці вымыў рукі мае;
14і цярпеў я бічаванні цэлы дзень, і пакаранне маё — раніцаю».
15Калі б сказаў я: «Я буду гаварыць, як тыя», то здрадзіў бы роду Тваіх сыноў.
16І я разважаў, як жа зразумець гэта; напружанне было ў вачах маіх,
17пакуль не паглыбіўся ў святую справу Божую і не асэнсаваў іхняга канца.
18Памясціў Ты іх сапраўды на коўзкай дарозе, скінуў іх у бездань.
19Якімі ж спустошанымі засталіся яны! Нечакана збяднелі яны, загінулі ад жаху.
20Быццам сну пасля абуджэння, Ты адцураешся іх, узняўшыся.
21Паколькі раздражнялася сэрца маё і нутро маё кіпела,
22і я быў неразумны і нічога не ведаў: як жывёла, быў я перад Табою.
23Але я заўсёды з Табою, Ты трымаеш правую маю руку.
24Вядзеш мяне сваёю парадаю і ў канцы прымеш мяне ў хвалу.
25Каго, апроч Цябе, маю я ў небе? І калі я з Табою, зямля мяне не захапляе.
26Знемаглося цела маё і сэрца маё. Скалой-апорай сэрца майго і доляй маёй вечнай — Бог.
27 Ярэм. 17:13; Ос. 7:13 Бо вось, тыя, што адступаюць ад Цябе, пагінуць. Выгубіш усіх, што адкінуліся ад Цябе на распусту.
28Мне ж добра быць блізка да Бога, мець у Госпадзе Богу прытулак сабе. Абвяшчу пра ўсе справы Твае ў брамах Сіёна.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
