Евангелле паводле Яна Раздзел 7 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Мц. 26:4 І пасля таго Ісус хадзіў па Галілеі, бо Ён не хацеў хадзіць па Юдэі, бо юдэі імкнуліся забіць Яго.

2 Святар. 23:34; Паўт. Зак. 16:13 І быў паблізу юдэйскі святочны дзень палатак.

3 Мц. 12:46 Сказалі затым Яму браты Яго: «Адыдзіся адгэтуль і ідзі ў Юдэю, каб і вучні Твае бачылі справы Твае, якія робіш.

4Бо ніхто не робіць чаго-колечы тайна, а і сам хоча паказацца на людзях. Калі такія рэчы чыніш, пакажы Сябе свету».

5 Дзеі 1:14 Бо і браты Яго не верылі ў Яго.

6Кажа ім тады Ісус: «Яшчэ не надышоў Мой час, а ваш час заўсёды ёсць гатовы.

7Вас свет не можа ненавідзець, а Мяне ненавідзіць, бо Я сведчу аб ім, што яго ўчынкі ліхія.

8Вы ідзіце на свята, а Я яшчэ не пайду на гэтае свята, бо час Мой яшчэ не споўніўся».

9І, калі сказаў гэта ім, Сам застаўся ў Галілеі.

10Але калі браты Яго адправіліся на свята, то і Ён пайшоў на свята, не яўна, але быццам употай.

11А ў час свята шукалі Яго юдэі і казалі: «Дзе Ён?»

12 Мц. 21:46; Лк. 7:16 І шмат спрэчак пра Яго было ў натоўпе. Адны казалі: «Ён добры!»; а другія казалі: «Не, але зводзіць людзей».

13Але ніхто не гаварыў пра Яго яўна дзеля страху перад юдэямі.

14 Мк. 6:34 І ўжо а палове святочнага дня Ісус увайшоў у святыню і стаў навучаць.

15 Мц. 13:54; Мк. 1:22; Лк. 4:22; Дзеі 2:7 А юдэі дзівіліся, кажучы: «Адкуль Ён ведае Пісанне, хаця не вучыўся?»

16Дык адказаў ім Ісус і казаў: «Мая навука не Мая, але Таго, Хто Мяне паслаў.

17Калі хто хоча выконваць волю Яго, той з навукі пазнае, ці яна ад Бога, ці Я Сам ад Сябе гавару.

18 1Пёт. 2:22 Хто з сябе самога гаворыць, той сваёй славы шукае, але Хто шукае славы Таго, Хто Яго паслаў, Той праўдамоўны ды няма ў ім беззаконня.

19 Рым. 2:17; Гал. 3:5 Ці не Майсей даў вам закон? Але ніхто з вас не робіць па законе. Чаму імкнецеся Мяне забіць?»

20 Мц. 11:18 Адказалі людзі, кажучы: «Дэмана маеш! Хто імкнецца Цябе забіць?»

21Адказаў Ісус і сказаў ім: «Я зрабіў адну справу, а ўсе дзівіцеся.

22 Род. 17:10; Святар. 12:3 Вось, Майсей перадаў вам абразанне, хоць яно не ад Майсея, але ад вашых продкаў, і вы абразаеце ў суботу чалавека.

23Калі чалавек прымае абразанне ў суботу і не парушаецца закон Майсея, дык чаму злуецеся на Мяне, калі Я ўсяго чалавека аздаравіў у суботу?

24Ды не судзіце па знешнасці, але судзіце справядлівым судом».

25 Мц. 26:4; Лк. 22:2 Дык некаторыя з ерузалімцаў казалі: «Ці гэта Той, Якога імкнуцца забіць?

26Бо вось яўна прамаўляе, і нічога Яму не кажуць. Ці, можа, пераканаліся кіраўнікі, што Ён – сапраўды Хрыстос?

27 Мц. 13:55; Лк. 4:22 Але мы ведаем Яго, адкуль Ён родам, а калі прыйдзе Хрыстос, ніхто не ведае, адкуль Ён прыйдзе».

28 Рым. 3:4 А Ісус, навучаючы ў святыні, усклікнуў, кажучы: «І Мяне ведаеце, і ведаеце, адкуль Я есць. І Я Сам ад Сябе не прыйшоў, але праўдзівы Той, Хто Мяне паслаў, а Якога вы не ведаеце.

29 Мц. 11:27 А Я ведаю Яго, бо Я ад Яго есць, і Ён Мяне паслаў».

30 Мк. 11:18; Лк. 22:53 Дык імкнуліся Яго ўзяць, але ніхто не падняў на Яго рукі, бо яшчэ не прыйшла Яго гадзіна.

31 Мц. 12:23 І многія з грамады паверылі ў Яго, і яны казалі: «Ці ж, калі Хрыстос прыйдзе, болей знакаў учыніць, чым Ён учыніў?»

32А калі фарысеі пачулі, што людзі так пра Яго гавораць, дык паслалі фарысеі і першасвятары паслугачоў, каб Яго ўзяць.

33 Мк. 16:19 Сказаў тады Ісус ім: «Кароткі толькі час буду з вамі і пайду да Таго, Хто Мяне паслаў.

34 1Кар. 15:50; Адкр. 21:27 Будзеце Мяне шукаць і не знойдзеце, і, дзе Я ёсць, вы туды не можаце прыйсці».

35 Як. 1:1; 1Пёт. 1:1 Дык сказалі юдэі адзін аднаму: «Куды ж Ён пойдзе, што мы Яго не знойдзем? Няўжо Ён пойдзе ў расцярушанне да грэкаў ды будзе грэкаў навучаць?

36Што ж гэта за слова, якое сказаў: “Шукаць Мяне будзеце і не знойдзеце”, ды: “Туды, дзе Я, вы не можаце прыйсці”?»

37 Святар. 23:36; Адкр. 22:17 А ў апошні вялікі дзень свята стаў Ісус і ўсклікнуў, кажучы: «Калі хто смагне, хай прыходзіць да Мяне і п’е;

38 Эзэк. 47:1; Зах. 14:8; Адкр. 21:6 хто верыць у Мяне. Як кажа Пісанне, рэкі жывой вады пацякуць з нутра яго».

39А так казаў аб Духу, Якога мелі атрымаць тыя, што вераць у Яго. Бо не было яшчэ на іх Духа Святога, бо Ісус не быў яшчэ ўслаўлены.

40І многія з тых людзей, калі пачулі гэтыя словы, казалі: «Гэта сапраўды прарок»;

41 Мц. 16:16 іншыя ж казалі: «Гэта Хрыстос»; а яшчэ іншыя гаварылі: «Ці ж Хрыстос прыходзіць з Галілеі?

42 2Сам. 7:12; Міх. 5:2; Мц. 2:5; Лк. 2:4 Ці ж Пісанне не сказала: “З роду Давіда, з селішча Бэтлехэм, адкуль быў Давід, прыходзіць Хрыстос”»?

43І ўзнікла спрэчка наконт Яго ў натоўпе.

44Дык некаторыя з іх хацелі Яго ўзяць, але ніхто не падняў на Яго рукі.

45Прыйшлі затым паслугачы да першасвятароў і фарысеяў, і тыя сказалі ім: «Чаму вы Яго не прывялі?»

46 Мц. 7:28; Лк. 4:22 Паслугачы адказалі: «Ніколі чалавек так не гаварыў, як гэты Чалавек».

47Дык адказалі ім фарысеі: «Ці і вы Ім зведзены?

48Ці ўверыў у Яго хоць хто з начальнікаў або фарысеяў?

49А гэты натоўп, які не ведае закону, пракляты».

50Кажа ім Нікадэм, той, што прыйшоў да Яго ўначы і што быў адным з іх:

51 Дзеі 25:16 «Ці ж закон наш асуджае чалавека, перш чым яго не паслухае і не спазнае, што ён робіць?»

52 Мц. 26:69; Мк. 14:70 Адказалі яму і сказалі: «Ці і ты не з Галілеі? Даследуй і пабач, што прарок не паўстае з Галілеі».

53Ды вярнуліся кожны ў свой дом.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help