Кніга Псальмаў Псальм 95 (94) - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Прыходзьце, узрадуемся Госпаду; уславім гучна Бога збаўлення нашага.

2Успрымем загадзя аблічча Яго, у вызнанні і ў псальмах гучна ўславім Яго.

3Бо вялікі Госпад і вялікі валадар над усімі багамі.

4Бо ў руцэ Яго глыбіні зямныя і вышыні горныя — у Яго.

5Бо ў Яго — мора, і Ён стварыў яго, і сушу яго рукі сфармавалі.

6Прыходзьце, паклонімся, і ўкленчым, схілім калені перад Госпадам, Які стварыў нас,

7 Геб. 3:7-11 Геб. 3:15; 4:7 бо Ён ёсць Бог наш, мы ж народ пашы Яго і авечкі рукі Яго. О, каб вам сёння

8 Вых. 17:1-7; Ліч. 20:2, 13 паслухаць голас Яго: не закамяняйце сэрцаў вашых,

9як у Мэрыбе, як у дзень спакушэння ў Масе ў пустыні, дзе спакушалі Мяне бацькі вашы: выпрабоўвалі Мяне, хоць і бачылі справы Мае.

10Сорак гадоў надакучала Мне гэтае пакаленне, і сказаў Я: «Яны — народ аблудных сэрцам. І яны не пазналі шляхоў Маіх;

11 Ліч. 14:20-23; Паўт. Зак. 1:34-36; 12:9, 10; Геб. 4:3-5 дык пакляўся Я ў гневе Маім; не ўвойдуць яны ў супачынак Мой».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help