Эклезіясціка (Мудрасць Ісуса, сына Сіраха) 38 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Шануй лекара дзеля яго патрэбнасці; бо вось, стварыў яго Узвышні.

2Ад Бога бо мае ён мудрасць, і ад цара атрымае ён падарункі.

3Навука лекара падыме яму галаву, і сярод магнатаў будзе ён мець пахвалу.

4Узвышні з зямлі стварыў лекі, і разважны чалавек не будзе іх цурацца.

5 Вых. 15:23-25 Ці не ад дрэва горкая вада стала салодкай,

6каб пазналі людзі моц яе? І Узвышні даў людзям веды, каб быў Ён праслаўлены ў цудах Сваіх.

7Імі лечачы ўлагодзіць боль, і гандляр мазямі прыгатуе з іх зёлкі прыемнасці, каб не спынялася яго дзейнасць

8і здароўе на ўсёй зямлі.

9Сыне, у хваробе сваёй не адцурайся самога сябе, але маліся да Госпада, і Ён вылечыць цябе.

10Адвярніся ад злачынства, і выцягні рукі, і ачысці сэрца сваё ад усякага граху;

11дай прыемнасці і падзякі з чыстай мукі, ды ўскладзі ахвяру тлустую па магчымасці сваёй. І пакліч лекара,

12бо яго таксама Госпад стварыў; і хай не адыходзіць ад цябе, бо дзейнасць яго патрэбная.

13Бывае бо час, калі праз іх рукі прыходзіць палягчэнне.

14Яны ж самі папросяць Госпада, каб пакіраваў да добрага пазнання хваробы ды даў поспех у лячэнні.

15Хто дапусціўся граху на віду Таго, Хто стварыў яго, трапіць у рукі лекара.

16Сыне, пралівай слёзы па памерлым, ды, як быццам цяжка церпячы, пачні галашэнне, і, як належыцца, пакрый цела яго і не адцурайся ад пахавання яго.

17Горка плач і прадаўжай галашэнне,

18і пакладзі жалобу паводле заслугі яго, – дзень адзін або два, каб пазбегнуць асуджэння, – і пасля суцешся ад смутку.

19Смутак бо прыспешвае смерць, і сум сэрца нішчыць сілу.

20Па пахаванні застаецца смутак, і жыццё ўбогага – праклён сэрца.

21Не папускай у смутак свайго сэрца, але ўхіляй яго ад сябе, памятаючы пра свой канец.

22Не забывай, што няма звароту: і гэтаму зусім не дапаможаш, і сабе зашкодзіш.

23Памятай пра суд яго; такі бо будзе і твой: мне ўчора, і табе сёння!

24У супакоі памерлага супакой памяць аб ім, і суцешся па ім, па выхадзе духу яго.

25Мудрасць кніжніка здабываецца ў вольны ад занятку час; і хто менш займаецца дзейнасцю, здабудзе той мудрасць. Як можа здабыць мудрасць той,

26хто трымае плуг і хто славіцца кідком дзіды? Паганяе ён валоў, ды заняты іх справамі, і расказвае толькі пра маладых бычкоў.

27Сэрца яго будзе занятае тым, каб араць барозны, і начамі будзе думаць пра пашу для кароў.

28Так кожны рамеснік і мастак, які так ноч, як і дзень, праводзіць; хто займаецца разьбой па пячацях і вытрыманасць яго змяняе формы разьбы; сэрца сваё аддасць для таго, каб малюнак зрабіць жывым, і не спіць начамі, каб скончыць працу.

29Так і каваль, седзячы каля кавадла, думае пра твор з жалеза; дух агню паліць яго цела, ды ваюе ён з жарам ад печы.

30Стукат молата глушыць яго вуха, і вока яго звернута да падабенства з пасудзінаю.

31Сэрца сваё ён прысвяціць выкананню работ, і начамі не спіць, каб давесці іх да дасканаласці.

32Так ганчар, седзячы пры сваёй працы, круціць нагамі сваімі кола, заўсёды праняты клопатам пра сваю працу, і на ўліку ўся яго праца;

33рукамі сваімі фармуе гліну і нагамі змякчае яе цвёрдасць.

34Сэрца сваё прыкладае ён для дасягнення дасканаласці, ды па начах не спіць, каб вычысціць сваю печ.

35Усе яны паклалі надзею ў руках сваіх, і кожны з’яўляецца мудрым у сваім майстэрстве.

36Без іх усіх не можа быць збудаваны горад,

37і жыхары не абжывуцца ды не будуць гуляць у ім. Аднак не запрашаюцца яны на сход народа і на сходзе не падымаюцца на вышэйшае месца,

38не будуць сядзець яны ў судзейскіх крэслах, і не будуць разумець закону прымірэння, і не зробяць яны ўклад у настаўленне і законнасць, і не дададуць у прыпавесці,

39але падтрымаюць іх стварэнні працы і руплівасць у мастацкай творчасці.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help