Кніга Псальмаў Псальм 139 (138) - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Кіраўніку хору. Давідаў. Псальм.

Госпадзе, Ты выпрабаваў і ведаеш мяне,

2Ты ведаеш мяне, калі сяджу і калі падымаюся. Ты разумееш думкі мае здалёк,

3Ты бачыш, калі я хаджу і калі кладуся. І ўсе дарогі мае Ты праглядаеш,

4бо няма яшчэ слова на языку маім — і вось, Госпадзе, Ты пра ўсё ведаеш.

5Абхапляеш Ты мяне ззаду і спераду, і кладзеш на мяне руку Тваю.

6Вельмі дзівосным сталася Тваё веданне адносна мяне, узнёслае, і не спасцігну яго.

7Куды пайду я ад Духа Твайго, і куды ўцяку ад аблічча Твайго?

8Калі пайду ў неба, Ты там; калі спушчуся ў цемру, Ты там прабываеш.

9Хоць бы ўзяў крылы зараніцы, хоць бы апынуўся на ўскрайках мора,

10нават там вяла б мяне рука Твая, і трымала б мяне правіца Твая.

11Калі скажу: «Можа, цемра пакрые мяне і ноч будзе святлом вакол мяне»,

12нават цемра не будзе скрытай ад Цябе, і ноч, як дзень, не асвятліцца — як цемра Яго, так і святло Яго.

13Бо Ты сфармаваў мае ныркі, заснаваў Ты мяне ў жываце маці маёй.

14Буду вызнаваць Цябе, што так дзівосна створаны я; дзівосныя справы Твае, і душа мая добра ведае.

15Не былі ўхаваныя ад Цябе косці мае, хаця я створаны быў таемна, сфармаваны ў глыбінях зямлі.

16Зародак мой бачылі, вочы Твае, і ў кнізе Тваёй былі запісаны ўсе дні: яны былі ўпарадкаваны, ды яшчэ аніводнага з іх не было.

17Для мяне ж незвычайна каштоўныя задумы Твае, Божа; надзвычай вялікая колькасць іх.

18Калі б пералічыў, дык болей іх, чым пяску, калі б дабраўся да канца, я ўсё яшчэ з Табою.

19Хаця б Ты, Божа, знішчыў грэшнікаў; ухіліцеся ад мяне, прагныя крыві.

20Яны прамаўляюць ліхое супраць Цябе: узносяцца дарэмна супраць Цябе

21Ці ж мне не ўзненавідзець тых, што зненавідзелі Цябе, і ці не адцурацца мне тых, што бунтуюць супраць Цябе?

22Страшнаю нянавісцю ненавіджу я іх, непрыяцелямі сталі яны для мяне.

23Правер мяне, Госпадзе, і ўведай сэрца маё, выпрабуй мяне, пазнай сцежкі мае

24і пабач, ці ёсць ува мне дарога марнасці, і выведзі мяне дарогай вечнай.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help