Кніга Псальмаў Псальм 19 (18) - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Кіраўніку хору. Псальм Давідаў.

2 Пс. 97:6 Нябёсы абвяшчаюць хвалу Бога, і пра справу рук Яго паведамляе цвярдыня.

3Дзень перад днём прамаўляе слова, і ноч ночы абвяшчае веды.

4Няма моў і маўленняў, голас якіх не быў бы чуцён:

5 Рым. 10:18 па ўсёй зямлі загучаў голас іх, і словы іх — аж да ўскрайкаў сусвету.

6Ён паставіў на іх палатку для сонца, і яно, быццам жаніх, выходзячы з пакоя свайго, цешыцца, як волат перад неабходнасцю прабегчы шлях.

7Ад ускрайкаў нябёсаў — пачатак шляху яго, і схіл яго — аж да іх ускрайкаў, і няма таго, што ўхілілася б ад цеплыні яго.

8Закон Госпадаў бязгрэшны, аднаўляе душу, сведчанне Госпада вернае, што надае мудрасць малым.

9Прысуды Госпада правільныя, пацяшаюць сэрцы, запавет Госпада светлы, прасвятляе вочы.

10Страх Госпада чысты, трывае на векі вечныя, суды Госпада праўдзівыя і адначасова справядлівыя.

11Яны больш жаданыя за золата і мноства каштоўных камянёў і саладзейшыя за мёд і струмяністыя соты.

12Бо слуга Твой удасканальваецца праз іх; у пільнаванні іх — вялікая адплата.

13Хто ж разумее свае аблуды? Ад патаемнага ачысці мяне

14і ад пыхі ўпільнуй слугу Твайго, каб не запанавала нада мной. Тады буду я бязгрэшны і ачышчуся ад вялікага злачынства.

15Няхай жа спадабаюцца словы вуснаў маіх і разважанне сэрца майго перад Табою, Госпадзе, Апякун мой і Збаўца мой!

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help