Кніга Эздры Раздзел 5 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1А Агей прарок і Захарыя прарок, сын Адо, абвясцілі юдэям, што былі ў Юдэі і ў Ерузаліме, прароцтва ў імя Бога Ізраэля, Які быў над імі.

2 Аг. 1:12; Зах. 4:6-9 Тады падняліся Зарабабэль, сын Салаціэля, і Ешуа, сын Ёсэдэка, і пачалі будаваць святыню Божую ў Ерузаліме; а прарокі Божыя дапамагалі ім.

3А тым часам прыбылі да іх Татанай, які быў кіраўніком за ракою, і Старбузанай, і іх дарадчыкі і так сказалі ім: «Хто даў вам права будаваць дом гэты і дарабляць муры гэтыя?

4Якія імёны людзей, што кіруюць гэтаю будоўляй?»

5А вока Бога іх было над старшынамі юдэяў, і яны не перашкодзілі ім, аж пакуль справа не апынулася ў Дарыя, і той не пераслаў рашэнне ў гэтай справе.

6Копія ліста, які даслаў Татанай, кіраўнік зямлі за ракой, і Старбузанай, і іх дарадчыкі, і кіраўнікі, якія былі за ракой, цару Дарыю.

7Ліст, які яны паслалі яму, так быў напісаны: «Цару Дарыю — усякі супакой!

8Хай ведае цар, што мы хадзілі ў Юдэйскую краіну ў дом Вялікага Бога, які будуецца з квадратнага каменя, і дрэва ўкладаецца ў сцены; і праца гэта робіцца старанна ды расце ў іх руках.

9Дык мы спыталіся ў тых старэйшын і так казалі ім: “Хто даў вам права будаваць дом гэты і гэтыя муры дакончыць?”

10Але спыталіся мы ў іх і пра імёны іх людзей, каб паведаміць табе, і запісалі мы імёны тых людзей, што з’яўляюцца кіраўнікамі іх.

11 1Цар. 6:1, 2 А далі яны нам адказ такімі словамі: “Мы — паслугачы Бога неба і зямлі, і будуем святыню, якая была пабудавана многа гадоў таму, і якую будаваў і скончыў вялікі цар Ізраэля.

12 2Цар. 25:8-12; 2Пар. 36:17-20; Ярэм. 52:12-15 Калі ж бацькі нашы ўгнявілі Бога неба, аддаў Ён іх у рукі Набукаданосара, цара Бабілона, халдэя, які дом гэты зруйнаваў, і народ яго перасяліў у Бабілон.

13 2Пар. 36:22, 23; Эздр. 1:1-3 Але ў першы год Кіра, цара Бабілона, цар Кір выдаў дэкрэт адбудаваць гэты дом Божы.

14 Эздр. 1:7, 8 Бо і посуд святыні Божай, залаты і срэбраны, які Набукаданосар узяў з святыні, што была ў Ерузаліме, і перавёз яго ў храм Бабілонскі, цар Кір вынес з храма ў Бабілоне; і аддадзены ён быў аднаму чалавеку на імя Сасабасар, якога ён і паставіў кіраўніком,

15і сказаў яму: “Вазьмі гэты посуд і ідзі, і дастаў яго ў святыню, што ў Ерузаліме, і дом Божы мае быць пабудаваны на сваім месцы”.

16Такім чынам, Сасабасар той прыбыў і заклаў падмуркі святыні Божай у Ерузаліме; і ад таго часу аж да цяпер будуецца ён, і яшчэ не закончаны”.

17Такім чынам, цяпер, калі мае цар на тое добрую волю, хай праверыць у царскай скарбоўні, якая ў Бабілоне, ці дазволіў цар Кір пабудову дома Божага ў Ерузаліме, і рашэнне цара ў гэтай справе хай будзе пераслана нам».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help