Трэці ліст Яна Раздзел 1 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 2Ян. 1 Старэйшы – дарагому Гаю, якога я люблю ў праўдзе.

2Улюбёны, малюся, каб ты быў спраўны і здаровы так, як спраўная душа твая.

3 2Ян. 4 Вельмі ўзрадаваўся я з прыбыцця братоў, якія засведчылі праўду тваю ды як ты жывеш у праўдзе.

4 1Тэс. 2:19 Для мяне няма большай радасці, як пачуць, што дзеці мае жывуць у праўдзе.

5Улюбёны, верна робіш, калі рупішся дзеля братоў і дзеля падарожных,

6якія аддалі сведчанне тваёй любові перад царквою. Ты добра зробіш, калі выправіш іх у дарогу, як годна перад Богам.

7Бо выправіліся яны ў дарогу ў імя, не прымаючы нічога ад паганаў.

8 Мц. 10:40; Рым. 12:13; 1Пёт. 4:9 Таму мусім гасцінна прымаць такіх, каб быць саўдзельнікамі праўды.

9Я напісаў для царквы, але той, які хоча мець першынство сярод іх, Дыятрэф, не прызнае нас.

10Таму вось, калі прыбуду, нагадаю пра яго ўчынкі, што ён робіць, плявузгаючы на нас ліхімі словамі; і быццам яму яшчэ гэтага не хапае, сам не прымае братоў і тым, якія прымаюць, перашкаджае і выганяе з царквы.

11 Рым. 14:19; 1Тэс. 5:15; 1Ян. 2:29 Улюбёны, не наследуй ліхому, але таму, што добрае. Хто добрае робіць, ёсць ад Бога, а хто робіць благое, той не бачыў Бога.

12 Ян. 19:35 Пра Дэметра ўсе добра сведчаць, і нават сама праўда; і мы таксама сведчым, і ты ведаеш, што сведчанне наша праўдзівае.

13 2Ян. 12 Шмат я меў напісаць, але не хачу пісаць табе чарнілам і пяром;

14спадзяюся, што хутка цябе ўбачу і тады пагаворым з вуснаў у вусны.

15Супакой табе. Вітаюць цябе сябры. Прывітай сяброў пайменна. Амін.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help