Кніга Мудрасці 9 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1«Божа бацькоў маіх і Госпадзе міласэрнасці, Ты, што ўчыніў усё словам Сваім

2і ў мудрасці Сваёй стварыў чалавека, каб ён валадарыў над стварэннямі, Табою створанымі,

3каб валодаў светам у святасці і справядлівасці і каб у законнасці сэрца спраўляў суд, –

4дай мне Мудрасць, памочніцу пасадаў Тваіх, і не выключай мяне з ліку Тваіх дзяцей!

5Бо я слуга Твой і сын служанкі Тваёй, чалавек кволы і недаўгавечны, і залішне слабы, каб зразумець суд і законы.

6А калі наастатак хтосьці будзе дасканалы між людзьмі і калі яму не хопіць мудрасці ад Цябе, будзе за нішто лічыцца.

7Выбраў Ты мяне царом народа Свайго і суддзёю сыноў Сваіх і дачок;

8 2Сам. 7:13 сказаў мне пабудаваць святыню на гары Сваёй святой і ахвярнік у горадзе Свайго пражывання – вобраз палаткі святой, якую падрыхтаваў Ты ад пачатку.

9 Высл. 8:27-31 І з Табою Мудрасць, якая ведае Твае справы і якая была з Табою, калі Ты свет ствараў, і ведала, што мілае вачам Тваім і што правільнае адносна Тваіх прыказанняў.

10Пашлі Яе з неба Твайго святога, і пашлі яе ад пасада Тваёй велічы, каб пры мне была і са мной супрацоўнічала, ды каб я пазнаў, што Табе падабаецца.

11Яна бо ведае і разумее ўсё, і будзе мною кіраваць мудра ў маёй дзейнасці, і зберажэ мяне ў сваёй славе.

12І будуць мілымі ўчынкі мае, і буду судзіць народ Твой справядліва, і буду варты пасада бацькі майго.

13Хто бо з людзей зможа даведацца пра намер Бога, або хто зможа спазнаць волю Госпадаву?

14Нясмелыя бо думкі смяротных, і прадбачанні нашыя няпэўныя,

15бо смяротнае цела прыціскае душу, і зямное жытло падаўляе руплівы розум.

16 Іс. 55:9 І з намаганнем адкрываем рэчывы гэтае зямлі, і з цяжкасцю разумеем тое, што пад рукамі; а хто даследуе тое, што на небе?

17А хто зведаў Твой намер, калі не даў Ты яму Мудрасці і не паслаў з гары Святога Духа Твайго?

18І так сталі простымі сцежкі жыхароў зямлі; і людзі пазналі, што Табе прыемнае, і збавіла іх Мудрасць».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help