Кніга Псальмаў Псальм 72 (71) - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Пра Саламона. Давідаў.

Божа, суд Твой перадай цару і справядлівасць Тваю сыну царскаму.

2Хай валадарыць па справядлівасці над народам Тваім, а над убогімі Тваімі па законе.

3Хай горы прынясуць мір для народа, а ўзгоркі — справядлівасць.

4Ён судзіць будзе жабракоў народа і збавіць сыноў убогага і ўпакорыць паклёпніка.

5Будзе жыць ён разам з сонцам і пакуль свеціць месяц у пакаленні і пакаленні.

6Сыдзе ён, быццам дождж на траву і быццам залева, што абвадняе зямлю.

7У днях яго зацвіце справядлівасць і паўната спакою, пакуль не пагасне месяц.

8 Зах. 9:10 будзе валадарыць ад мора аж да мора і ад ракі аж да ўскрайкаў сусвету.

9Перад ім будуць падаць жыхары пустыні, і непрыяцелі яго лізаць будуць зямлю.

10Цары Тарсіса і вострава прынясуць дары, цары Арабаў і Сабы дашлюць яму падарункі.

11І паклоняцца яму ўсе цары, і ўсе народы служыць яму будуць.

12Бо ён вызваліць убогага, які прызывае яго, і беднага, у якога не было ўспаможцы.

13Пашкадуе ён беднага і ўбогага, і душы бедных ён уратуе.

14Уратуе ён душы іх ад прыгнёту і гвалту, і кроў іх дарагая будзе для яго.

15Дык будзе жыць ён, і дадуць яму ад золата Арабіі, і будуць маліцца за яго заўсёды; цэлы дзень дабраслаўляць будуць яго.

16І будзе дастатак хлеба на зямлі, закалышацца ён на вяршынях гор; быццам Лібан, плод яго, і расквітнее гарадоў, быццам трава зямлі.

17Хай будзе дабраславёна імя яго вечна, пакуль сонца, будзе жыць імя яго. І будуць дабраславёныя ў ім усе пакаленні зямныя, усе народы ўзвялічаць яго.

18Дабраславёны Госпад Бог, Бог Ізраэля, Які сам адзін творыць цуды.

19І дабраславёнае імя велічнасці Яго навечна; і напоўніцца велічнасцю Яго ўся зямля. Хай будзе так, хай будзе!

20Скончыліся малітвы Давіда, сына Ясэева.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help