Кніга Псальмаў Псальм 66 (65) - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Пс. 100:1 Кіраўніку хору. Песня. Псальм. Усклікайце радасна да Бога, кожная зямля,

2псальм спявайце славе імя Яго, услаўляйце славу Яго.

3Кажыце Богу: «Якія ж страшныя справы Твае!» Дзеля велічнасці моцы Тваёй будуць падлашчвацца да Цябе непрыяцелі Твае.

4Кожная зямля паклоніцца Табе і будзе спяваць псальмы Табе, праспявае псальм імю Твайму.

5 Пс. 46:9 Прыйдзіце і паглядзіце на справы Божыя, страшны Ён у вынаходніцтвах над сынамі чалавечымі!

6 Вых. 14:21; Еш. 3:14-17 Пераўтварыў Ён мора ў сушу, і па рацэ перайдуць пехатою; там узвесялімся мы ў Ім.

7Ён валадарыць у магуцці Сваім вечна, вочы Яго пазіраюць на народы, бунтаўнікі хай не ўзвышаюцца самі ў сабе.

8Дабраславіце, народы, Бога нашага, і ўчыніце, каб пачуты быў голас хвалы Яго;

9Ён прыклаў душу нашу да жыцця і не выдаў на хістанне ногі нашы.

10Бо Ты праверыў нас, Божа наш, агнём нас выпрабаваў, як выпрабоўваюць срэбра.

11Увёў Ты нас у пастку, усклаў беды на спіну нашу.

12 Іс. 43:2 Насадзіў Ты людзей на галовы нашы, прайшлі мы праз агонь і ваду, і вывеў Ты нас да палёгкі.

13Увайду я ў дом Твой з цэласпаленнямі; аддам Табе абяцанні мае,

14якія прараклі вусны мае і прамовіў язык мой у бядзе маёй.

15Тлустыя цэласпаленні прынясу я Табе з ахвяраваннем бараноў, прынясу Табе быкоў з казламі.

16Прыйдзіце, паслухайце, што я распавяду, вы ўсе, што шануеце Бога, — што ўчыніў Ён для душы маёй.

17Да Яго паклікаў я вуснамі маімі і ўзвялічыў языком маім.

18Калі ж схіліўся б я да несправядлівасці ў сэрцы сваім, то не выслухае Госпад.

19Таму выслухаў Бог, звярнуў увагу на маленне маё. малітвы маёй і міласэрнасці Сваёй ад мяне.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help