Кніга Псальмаў Псальм 121 (120) - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Песня ўзыходжання.

Падымаю свае вочы на горы: адкуль мае прыйсці мне дапамога?

2 Пс. 124:8 Дапамога мая ў Госпада, Які стварыў неба і зямлю.

3Не дасць Ён пахіснуцца тваёй назе, не задрэмле Той, Хто пільнуе цябе.

4Вось жа не задрэмле і не заспіць Той, Хто пільнуе Ізраэль.

5Госпад пільнуе цябе, Госпад — шаты твае праваруч цябе.

6Сонца не зашкодзіць табе днём, ані ноччу месяц.

7Госпад будзе пільнаваць цябе ад усялякага ліха; пільнаваць будзе душу тваю Госпад.

8 Паўт. Зак. 28:6 Госпад будзе пільнаваць выхад твой і ўваход твой ад гэтага часу і навечна.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help