Эклезіясціка (Мудрасць Ісуса, сына Сіраха) 16 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Не пацешышся сынамі бязбожнымі; калі шмат іх будзе, не парадуешся імі, калі няма страху Божага ў іх.

2Не вер жыццю іх, ды не звяртай увагі на труды іх.

3Лепш бо адзін, які баіцца Бога, чым тысяча бязбожных дзяцей;

4і лепш памерці бяздзетнаму, чым пакінуць бязбожных дзяцей.

5Ад аднаго разумнага абжывецца бацькаўшчына, а ад трох бязбожных – апусцее.

6Многа такіх здарэнняў убачыла маё вока, ды пра важнейшае за гэта – пачула маё вуха.

7На зборышчы грэшнікаў узгарыцца агонь, і ў народзе няверуючым гарыць абурэнне.

8 Род. 6:1-7 Не ўміласцівілі Яго даўнейшыя веліканы, якія паднялі бунт, упэўненыя ў сваёй сіле.

9 Род. 19:1-29 І не пашкадаваў Ён сужыхароў Лота, і выгубіў іх дзеля пыхлівасці іх слова;

10не злітаваўся над народам праклятым, што быў знішчаны дзеля грахоў сваіх.

11 Вых. 12:37; Сірах. 46:1 І так шэсцьсот тысяч пешакоў, якія сабраліся ў закамянеласці свайго сэрца; і хоць бы і адзін быў цвердалобы, дзіўным было б, калі б ён не быў пакараны:

12 Вых. 34:6, 7 бо міласэрнасць і гнеў разам у Яго, Ён цярплівы, літасцівы і спаганяючы гнеў.

13Якая вялікая міласэрнасць Яго, такая і вялікая строгасць Яго: чалавека судзіць па яго ўчынках.

14Не ўцячэ ад Яго грэшнік са здабычай, і пакута справядлівага не застанецца пустой.

15Кожнаму добраму ўчынку – будзе адплата: кожны паводле ўчынкаў сваіх – знойдзе сабе плату і паводле разумення шляху Яго. Госпад закамяніў сэрца фараона, каб не пазнаў Яго, каб справы яго не былі вядомымі пад небам. Міласэрнасць Сваю аб’явіў Ён усім сваім стварэнням, святло Сваё і цемру раздаў Ён сынам чалавечым.

16 Ярэм. 23:24; Ам. 9:2-4 Ты не кажы: «Схаваюся ад Бога! Ды хто на вышынях будзе помніць пра мяне?

17У шматлікім народзе не пазнаюць мяне; бо чым жа з’яўляецца мая душа ў такім бязмежным стварэнні?»

18 Пс. 18:8 Вось, неба і неба нябёсаў, бяздонне і ўся зямля ды ўсё, што на ёй, перад абліччам Яго задрыжыць;

19разам горы, і ўзгорышчы, і падваліны зямлі, калі гляне на іх Бог, – задрыжаць са страху.

20І ва ўсіх іх Ён размясціць сэрца, бо ўсякае сэрца Ён разумее.

21Ды хто разумее Яго шляхі? Як вецер, якога і вока чалавечае не ўбачыць.

22Бо надта многія Яго дзеянні – скрытыя, і справы справядлівасці Яго хто выкажа або хто дачакаецца? Бо далёка Яго рашэнне, і пытанне ўсіх вырашыцца па заканчэнні.

23У каго зняважлівае сэрца, той так думае, і чалавек неразумны і аблудны думае так нядобра.

24Слухай мяне, сыне, і вучыся сэнсу мудрасці,

25і я спакойна выкладу навуку і рупліва растлумачу мудрасць, і зваж у сэрцы сваім на словы мае. Выяўлю ў бесстароннасці духа дабрадзейнасці, якія Бог ад пачатку ўклаў у справы Свае, і праўдзіва выкажу Яго веды.

26Як Бог ад пачатку стварыў Свае творы і ад заснавання іх Ён раздзяліў іх на часткі,

27упарадкаваў навек іх дзеянні, ды валаданне іх па прызначэннях іх. Не адчуваюць голаду і не пакутуюць, ды не спыняюцца ў сваёй дзейнасці.

28Не замінае кожны блізкаму сабе,

29і аж павек будуць вернымі Яго слову.

30Затым глянуў Бог на зямлю і запоўніў яе Сваімі даброццямі;

31 Род. 3:19 пакрыў паверхню яе ўсякага роду жывымі істотамі, і ў яе яны зноў вернуцца.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help