1
16 Мц. 10:40; Мк. 9:37; Ян. 5:23; Гал. 4:14 Хто вас слухае, Мяне слухае; і хто вамі пагарджае, Мною пагарджае; а хто Мною пагарджае, пагарджае Тым, Хто Мяне паслаў».
17Затым з радасцю вярнуліся семдзесят, кажучы: «Госпадзе, нават дэманы паддаюцца нам у імя Тваё!»
18 Ян. 12:31; Адкр. 9:1 І гаворыць ім: «Я бачыў шатана, што падаў з неба, як маланка.
19 Пс. 91:13; Мк. 16:18 Вось жа, Я даў вам уладу таптаць змеяў і скарпіёнаў ды ўсю варожую сілу; і нішто вам не будзе шкодзіць.
20 Плп. 4:3; Геб. 12:23; Адкр. 3:5 Аднак не з таго весяліцеся, што духі вам паддаюцца, але з таго радуйцеся, што імёны вашы запісаны на нябёсах».
21 Мц. 11:25 У той час узрадаваўся Ісус у Духу і сказаў: «Слаўлю Цябе, Ойча, Госпад неба і зямлі, што закрыў гэта перад мудрымі і прадбачлівымі і адкрыў гэта малым; так, Ойча, бо так спадабалася Табе.
22 Мц. 28:18; Ян. 1:18 Усё дадзена Мне Айцом Маім; і ніхто не ведае, Хто ёсць Сын, толькі Айцец, і Хто ёсць Айцец, толькі Сын ды каму Сын хацеў бы адкрыць».
23І, звярнуўшыся да вучняў Сваіх, сказаў: «Шчасныя вочы, якія бачаць, што вы бачыце.
24 Ян. 8:56; 1Пёт. 1:10 Бо кажу вам: многія прарокі і цары хацелі бачыць тое, што вы бачыце, і не бачылі, і чуць тое, што вы чуеце, і не чулі».
25 Мц. 19:16; Мк. 12:28 І вось, адзін заканазнаўца ўстаў, выпрабоўваючы Яго і кажучы: «Настаўнік, што маю рабіць, каб здабыць жыццё вечнае?»
26А Ісус сказаў яму: «Што напісана ў законе? Як чытаеш?»
27 Святар. 19:18; Паўт. Зак. 6:5; Мц. 19:19; Мк. 12:29 Той, адказваючы, сказаў: «Любі Госпада, Бога твайго, усім сэрцам тваім, і ўсёй душой тваёй, і ўсёй моцай тваёй, і ўсім розумам тваім, і блізкага твайго, як сябе самога».
28 Святар. 18:5; Мц. 19:17; Рым. 10:5 Ісус сказаў яму: «Добра ты адказаў; рабі гэтак – і будзеш жыць».
29Той, хочучы апраўдацца, сказаў Ісусу: «А хто мой блізкі?»
30Працягваючы, Ісус сказаў: «Адзін чалавек ішоў з Ерузаліма ў Ерыхон і трапіў да разбойнікаў, якія раздзеўшы яго і пабіўшы, адышлі, пакінуўшы ледзь жывога.
31Здарылася, што гэтаю дарогай праходзіў нейкі святар і, паглядзеўшы на яго, прайшоў міма.
32Таксама і левіт, калі быў недалёка ад таго месца і бачыў яго, прамінуў яго.
33 2Пар. 28:15 Ян. 4:9 А самарыцянін нейкі, праходзячы гэтай дарогай каля яго і ўбачыўшы яго, праявіў міласэрнасць,
34ды, падышоўшы, абвязаў раны яго, паліўшы алеем і віном; і, пасадзіўшы на сваю жывёліну, завёз у заезд, і даглядаў яго.
35А назаўтра дастаў два дынары і даў гаспадару заезду і гаворыць яму: “Апякуйся над ім, а калі больш выдасі, я, як вярнуся, дадам табе”.
36Хто з гэтых трох, здаецца табе, быў блізкім таму, хто трапіў да разбойнікаў?»
37 Мц. 9:13; Ян. 13:17 Ён сказаў: «Той, хто аказаў яму міласэрнасць». І сказаў яму Ісус: «Ідзі і ты рабі падобна».
38 Ян. 11:1 Калі ж яны ішлі, Ён зайшоў у адно сяленне, і адна жанчына на імя Марта прыняла Яго.
39І была ў яе сястра на імя Марыя, якая нават села ля ног Ісуса і слухала Яго слова.
40 Ян. 12:2 Марта ж завіхалася старанна ў многіх паслугах, потым спынілася і гаворыць: «Госпадзе, хіба няма Табе справы, што сястра пакінула мяне адну паслугаваць? Дык скажы ёй, каб яна мне дапамагла».
41 Мк. 4:19 І, адказваючы, сказаў ёй Ісус: «Марта, Марта, пра многае ты рупішся і клапоцішся,
42 Мц. 6:33; Ян. 6:27 а адно толькі патрэбна; Марыя выбрала найлепшую долю, якая не будзе аднята ў яе».
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
