Евангелле паводле Яна Раздзел 18 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Калі Ісус сказаў гэта, з вучнямі Сваімі пайшоў за ручай Цэдрон, дзе быў сад, у які ўвайшоў Сам і вучні Яго.

2 Мц. 26:30; Мк. 14:26; Лк. 21:37 Але і Юда, які Яго выдаў, ведаў гэтае месца, бо Ісус часта там збіраўся са Сваімі вучнямі.

3 Мц. 26:47; Мк. 14:43; Лк. 22:47 Затым Юда, узяўшы кагорту і паслугачоў ад першасвятароў і фарысеяў, прыйшоў туды з ліхтарамі, светачамі і зброяй.

4А Ісус, ведаючы ўсё, што Яго чакае, выйшаў наперад і кажа ім: «Каго шукаеце?»

5 Мц. 21:11; Мк. 1:24; Лк. 18:37 Адказалі Яму: «Ісуса Назарэя». Кажа ім Ісус: «Гэта Я». А з імі стаяў і Юда, які Яго выдаў.

6Калі сказаў ім: «Гэта Я», яны адступіліся назад ды палі на зямлю.

7Спытаўся іх тады зноў: «Каго шукаеце?» А яны сказалі: «Ісуса Назарэя».

8Адказаў Ісус: «Дык жа сказаў Я вам: “Гэта Я!” Калі Мяне шукаеце, дазвольце ім пайсці»,

9каб споўнілася слова, якое Ён сказаў: «Не загубіў ніводнага з тых, якіх Ты Мне даў».

10 Мц. 26:51; Мк. 14:47; Лк. 22:49 Сімон жа Пётра, які меў меч, дастаў яго, і ўдарыў паслугача першасвятара, і адсёк яму правае вуха. Імя таму слузе было Малх.

11 Мц. 20:22; Мк. 14:36; Лк. 22:42 Сказаў тады Ісус Пётры: «Схавай меч свой у похвы; келіх, які даў Мне Айцец, ці ж не Мне яго піць?»

12Тады кагорта, і трыбун, ды паслугачы юдэйскія ўзялі Ісуса і звязалі Яго,

13 Мц. 26:3; Мк. 14:53; Лк. 3:2 і прывялі Яго перш да Анны: бо быў ён цесцем Каяфы, які быў у той год першасвятаром.

14Гэта быў Каяфа, які даў параду юдэям: «Лепш, каб адзін чалавек памёр за народ».

15 Мц. 26:58; Мк. 14:54; Лк. 22:54 А за Ісусам ішоў Сімон Пётра і другі вучань. А вучань той знаёмы быў з першасвятаром і ўвайшоў з Ісусам у двор першасвятара.

16 Мц. 26:69; Мк. 14:66; Лк. 22:55 Пётра ж застаўся вонкі пры дзвярах. Выйшаў тады другі вучань, які быў знаёмы з першасвятаром, пагаварыў з прыдзверніцай ды ўвёў Пётру.

17 Мц. 26:34 Кажа тады Пётры служка прыдзверніца: «Ці і ты не з вучняў Таго Чалавека?» А ён кажа: «Не».

18Там стаялі нявольнікі і паслугачы пры гарачым вуголлі, бо было зябка, і грэліся; а разам з імі быў і Пётра, стоячы і грэючыся.

19Першасвятар жа пытаўся ў Ісуса пра вучняў Яго і навуку Яго.

20 Мц. 26:55; Мк. 14:49; Лк. 4:15 Адказаў яму Ісус: «Я адкрыта гаварыў свету: Я вучыў заўсёды ў сінагозе і ў святыні, дзе заўсёды збіраюцца юдэі, і нічога не гаварыў употай.

21 Мк. 12:37 Чаму Мяне пытаеш? Спытай тых, якія чулі, што Я ім гаварыў; вось, яны ведаюць, што Я сказаў».

22Калі гэта сказаў, дык адзін з паслугачоў, што блізка стаяў, даў Ісусу поўху, кажучы: «Так адказваеш першасвятару?»

23 Мц. 5:39; 1Пёт. 2:19 Адказаў яму Ісус: «Калі блага сказаў, дакажы, што блага, а калі добра, дык чаму Мяне б’еш?»

24Тады адаслаў Яго Анна, звязанага, да першасвятара Каяфы.

25 Мц. 26:71; Мк. 14:69; Лк. 22:58 А Сімон Пётра стаяў і грэўся. Дык сказалі яму: «Ці і ты не з вучняў Яго?» А ён адрокся і сказаў: «Не!»

26Дык адзін з паслугачоў першасвятара, сваяк таго, якому Пётра адсёк вуха, кажа яму: «Ці ж я цябе не бачыў з Ім у садзе?»

27Ды Пётра зноў запярэчыў; і зараз запяяў певень.

28 Мц. 23:23; Лк. 22:66; Ян. 11:55 Затым павялі Ісуса ад Каяфы ў прэторыю. А было гэта нараніцы. І самі не ўвайшлі ў прэторыю, каб не спаганіцца, але каб маглі есці Пасху.

29 Мц. 27:11; Мк. 15:2; Лк. 23:2 Выйшаў да іх Пілат і кажа: «Якую віну ўскладаеце на Гэтага Чалавека?»

30Адказалі і сказалі яму: «Калі б Ён не быў злачынцам, не выдалі б Яго табе».

31Дык сказаў ім Пілат: «Вазьміце Яго вы і асудзіце Яго па вашым законе». Сказалі яму юдэі: «Нам нельга нікога забіваць»,

32 Мц. 20:17; Лк. 18:32 каб споўнілася слова Ісуса, што сказаў Ён, вызначаючы, якою смерцю меў памерці.

33Дык увайшоў зноў у прэторыю Пілат і, паклікаўшы Ісуса, сказаў Яму: «Ты – Цар Юдэйскі?»

34Адказаў Ісус: «Ці гэта сам ад сябе кажаш, ці табе іншыя сказалі пра Мяне?»

35Адказаў Пілат: «Ці ж я юдэй? Народ Твой і першасвятары выдалі мне Цябе; што Ты зрабіў?»

36 Мц. 26:52; Лк. 17:20; Рым. 14:17 Адказаў Ісус: «Маё Валадарства не з гэтага свету; каб Маё Валадарства было з гэтага свету, паслугачы Мае ваявалі б, каб не быў Я выдадзены юдэям; але Валадарства Маё цяпер не адгэтуль».

37 1Цім. 6:13; 1Ян. 4:6; Адкр. 1:5 Сказаў Яму тады Пілат: «Дык Ты – Цар?» Адказаў Ісус: «Ты кажаш, што Я – Цар. Я на тое нарадзіўся ды на тое прыйшоў на свет, каб сведчыць аб праўдзе; кожны, хто з праўды, слухае голас Мой».

38 Мц. 27:24; Лк. 23:4; 1Пёт. 2:22 Кажа Яму Пілат: «Што ёсць праўда?» І, калі ён гэта сказаў, зноў выйшаў да юдэяў і кажа: «Я не знаходжу ў Ім ніякай віны.

39У вас жа ёсць традыцыя, каб на Пасху выпусціць вам аднаго вязня; дык хочаце, пушчу вам Цара Юдэйскага?»

40 Лк. 23:18; Дзеі 3:13 Але яны ўсе закрычалі, кажучы: «Не Яго, але Барабу!» А Бараба быў разбойнікам.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help