Кніга Выслоўяў Саламонавых Раздзел 21 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Сэрца цара ў руцэ Госпада — як ручаі водаў: Ён паверне яго, куды пажадае.

2Усякая дарога чалавека здаецца яму вернай, але Госпад узважвае сэрцы.

3Тварыць міласэрнасць і законнасць больш падабаецца Госпаду, чым крывая ахвяра.

4Гордасць вачэй і фанабэрыстасць сэрца — светач бязбожнікаў — грэх.

5Намеры кемлівага — заўсёды для прыбытку, а ўсякі паспешлівы — заўсёды ў галечы.

6Хто збірае скарбы падманным языком, той будзе кінуты ў пасткі смерці.

7Раз’ятранасць бязбожнікаў скіне іх, бо не пажадалі яны тварыць законнасць.

8Нясталы шлях — чужы для чалавека; а хто чысты, таго справа верная.

9 Высл. 21:19; 25:24 Лепей сядзець у кутку гарышча, чым са сварлівай — у агульным доме.

10Душа бязбожніка жадае ліха; над ім не злітуецца блізкі яго.

11 Высл. 19:25 Калі пакараюць насмешніка, просты чалавек паразумнее; а калі вучаць мудрага — ён набудзе веды.

12Справядлівы назірае за домам бязбожніка: як упадаюць бязбожныя у няшчасце.

13Хто вуха сваё затыкае на лямант беднага, той і сам будзе лямантаваць, але не будзе выслуханы.

14Падарунак патаемны спыняе гнеў, а падарунак за пазухай — найвялікшае абурэнне.

15Тварыць законнасць — гэта радасць для справядлівага і пагібель для тых, хто чыніць несправядлівасць.

16Чалавек, які сыдзе з дарогі разважлівасці, прабудзе на сходзе мёртвых.

17 Высл. 23:21 Хто любіць балі — будзе ў галечы, не ўзбагаціцца, хто любіць віно і тлустую ежу.

18Збаўленне за справядлівага — бязбожнік, а за прастадушных — несправядлівы.

19 Высл. 21:9; 25:24 Лепей жыць на пустыннай зямлі, чым з жонкай сварлівай і запальчывай.

20Жаданы скарб і тлушч у жыллі мудрага, а неразважлівы чалавек прамантачыць яго.

21Хто ідзе ўслед за справядлівасцю і міласэрнасцю, той знойдзе жыццё, і справядлівасць, і славу.

22Уваходзіць мудры ў горад дужых і знішчае цытадэль іх упэўненасці.

23Хто беражэ вусны свае і язык свой, той беражэ душу сваю ад бед.

24Пыхлівы і фанабэрысты завецца насмешнікам, што дзейнічае ў пыхлівым гневе.

25Жаданні гультая забіваюць, бо рукі яго не жадаюць нічога рабіць:

26увесь дзень ён жадае і прагне; а справядлівы — той, хто раздае і не шкадуе.

27 Высл. 15:8 Ахвяры бязбожнікаў — агідныя, тым болей, што прапаноўваюцца яны са злачынства.

28Ілжэсведка загіне, чалавек пакорлівы будзе гаварыць на перамогу.

29Бязбожны чалавек упарціцца ў поглядзе сваім; а той, хто верны, — выпраўляе дарогу сваю.

30Няма мудрасці, ані разважлівасці, ані законнасці супраць Госпада.

31Каня рыхтуюць на дзень вайны, але выратоўвае Госпад.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help