Другая кніга Самуэля Раздзел 9 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 1Сам. 20:15-17 І запытаўся Давід: «Ці застаўся яшчэ хто з дому Саўла, каб я аказаў міласэрнасць яму дзеля Ёнатана?»

2А з дому Саўла застаўся адзін паслугач на імя Сіба; калі паклікаў яго цар да сябе, то спытаўся ў яго: «Ці ты Сіба?» І ён адказаў: «Я — паслугач твой».

3 2Сам. 4:4 Дык спытаўся цар: «Ці застаўся хто з сям’і Саўла, каб я аказаў яму міласэрнасць Божую?» І Сіба адказаў цару: «Застаўся сын Ёнатана, хворы на ногі».

4Спытаў ён: «Дзе ён?» І Сіба кажа цару: «Вось, ён у доме Махіра, сына Аміэля, ў Ладабары».

5Такім чынам, цар Давід паслаў па яго і ўзяў яго з дому Махіра, сына Аміэля, з Ладабара.

6А калі прыбыў Мэрыбаал, сын Ёнатана, сына Саўла, да Давіда, упаў ён на твар свой і пакланіўся. І сказаў Давід: «Мэрыбаал». Ён адказаў: «Тут я, паслугач твой».

7І кажа яму Давід: «Не бойся, бо хачу аказаць табе міласэрнасць дзеля Ёнатана, бацькі твайго; і я вярну табе ўсе палі Саўла, бацькі твайго, і ты будзеш есці хлеб за сталом маім заўсёды».

8Ён, пакланіўшыся яму, сказаў: «Хто я ёсць, паслугач твой, што ты звярнуў увагу на здохлага сабаку, такога, як я?»

9І паклікаў цар Сібу, паслугача Саўла, і сказаў яму: «Усё тое, што належала Саўлу і ўсёй яго сям’і, я перадаю сыну гаспадара твайго.

10Дык абрабляй яму зямлю ты, і сыны твае, і нявольнікі твае, і тое, што здабудзеш, хай будзе ежаю сям’і гаспадара твайго, якою яна будзе харчавацца; а Мэрыбаал, сын гаспадара твайго, будзе есці заўсёды хлеб з майго стала». А Сіба меў пятнаццаць сыноў і дваццаць нявольнікаў.

11І сказаў Сіба цару: «Як загадаў, гаспадар мой, цар, паслугачу твайму, так і зробіць паслугач твой». А Мэрыбаал еў са стала яго, як адзін з сыноў цара.

12Мэрыбаал меў сына малога на імя Міха; а ўсе, хто жыў у доме Сібы, былі нявольнікамі Мэрыбаала.

13 2Сам. 4:4 І жыў Мэрыбаал у Ерузаліме, бо ён заўсёды еў з царскага стала; і быў ён кульгавы на абедзве нагі.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help