Кніга Псальмаў Псальм 38 (37) - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Псальм Давідаў. На ўспамін.

2 Пс. 6:2 Госпадзе, не ўшчувай мяне ў абурэнні Тваім і не карай мяне ў гневе Тваім.

3 Ёў 6:4 Бо стрэлы Твае працялі мяне і апусцілася на мяне рука Твая,

4няма нічога здаровага ў маім целе праз гнеў Твой, няма супакою касцям маім праз грахі мае,

5бо правіннасці мае вышэй галавы маёй узняліся, прыгнятаюць яны мяне вельмі, быццам вялікі цяжар.

6Сасмярдзелі і нагнаіліся раны мае праз дурноту маю.

7Сагнуты і прыгнечаны я надзвычайна, цэлы дзень хадзіў засмучаны.

8Бо крыжавіна мая напоўнілася ліхаманкай, і няма нічога здаровага ў маім целе.

9Прыгнечаны і прыніжаны я надзвычайна, роў я ад трымцення сэрца майго.

10Госпадзе, перад Табою ўся жальба мая, і ўздыханне маё не ўтоена ад Цябе.

11Затрапяталася сэрца маё, пакінула мяне сіла мая; святло вачэй маіх — і таго няма са мною.

12 Пс. 88:9 Прыяцелі мае і блізкія мае сталі наводдаль ад пакутаў маіх, а сваякі мае сталі здалёк.

13І расставілі пасткі тыя, што шукалі душу маю, а тыя, што вельмі жадалі мне ліха, прамаўлялі падступнае і цэлы дзень планавалі хітрасці.

14А я, быццам глухі, не чую і, як нямы, не адкрываю вуснаў сваіх.

15І зрабіўся я, быццам чалавек, які не чуе і не мае ў вуснах сваіх апраўданняў.

16У Табе бо, Госпадзе, надзею маю, Ты выслухаеш, Госпадзе, Божа мой.

17Дык вось я кажу: «Хай не пацяшаюцца з мяне, калі хістаюцца ногі мае, хай не ўзвышаюць сябе перада мной».

18Я ўжо магу хутка зваліцца, і боль мой заўжды перада мной.

19Дык і прызнаюся ў сваёй правіннасці і з прычыны граху майго я ўстрывожыўся.

20Але непрыяцелі мае жывуць, і яны сталі дужэйшымі, і памножыліся тыя, што ненавідзяць мяне несправядліва.

21 Пс. 109:5 І тыя, што ліхам адплачваюць за дабро, нападаюць на мяне, бо іду я следам за дабром.

22Не пакідай мяне, Госпадзе, Божа мой, не адступайся ад мяне,

23спяшайся мне на дапамогу, Госпадзе, Збаўца мой.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help