1
23 Мц. 11:6 і шчасныя тыя, што з Мяне не згоршацца».
24 Мц. 3:1 І, калі адышліся пасланцы Яна, пачаў Ён казаць пра Яна да народа: «Што вы выйшлі глядзець у пустыню? Ці трысціну, якую вецер калыша?
25 Мц. 3:4; Мк. 1:6 Ды што выйшлі пабачыць? Мо чалавека, што апрануты ў мяккія шаты? Вось, тыя, што ў багатых шатах ды ў раскошы, у дамах царскіх жывуць.
26Дык што вы выйшлі пабачыць? Прарока? Так, кажу вам, і больш за прарока.
27 Мал. 3:1; Мц. 11:10; Мк. 1:2 Ён той, аб кім напісана: “Вось жа, Я пасылаю анёла Майго перад абліччам Тваім, які прыгатуе дарогу Тваю перад Табою”.
28 Мц. 11:11; Лк. 1:15 Бо кажу вам: паміж народжаных жанчынамі няма прарока большага за Яна Хрысціцеля, але найменшы ў Валадарстве Божым большы за яго».
29 Мц. 3:5; Лк. 3:12 І ўвесь народ, які Яго чуў, і мытнікі славілі справядлівасць Божую, хрысцячыся хростам Янавым.
30 Мц. 21:23; Дзеі 13:46 Фарысеі ж і заканазнаўцы адкінулі волю Божую аб сабе і не прынялі хросту ад яго.
31 Мц. 11:16 Тады Госпад сказаў: «З кім мог бы параўнаць Я гэтае пакаленне людзей і да каго яны падобны?
32Яны падобны да дзяцей, што сядзяць на рынку і кажуць адны да адных: “Мы гралі вам на жалейцы, а вы не скакалі, спявалі сумныя песні, а вы не плакалі”.
33 Мц. 3:1 Прыйшоў Ян Хрысціцель, які хлеба не еў і віна не піў, – і вы кажаце: “Дэмана мае”.
34Прыйшоў Сын Чалавечы, Які есць і п’е, і вы кажаце: “Вось чалавек, абжора і п’яніца, прыяцель мытнікаў і грэшнікаў”.
35 Мц. 11:19; 1Кар. 1:21 І апраўдана мудрасць усімі яе сынамі».
36Адзін фарысей запрасіў Яго да сябе паесці разам з ім; і Ён, увайшоўшы ў дом фарысея, узлёг.
37 Мц. 26:6; Мк. 14:3; Ян. 11:2 І вось, адна жанчына, што была ў горадзе грэшніцай, як даведалася, што Ён узлягае пры стале ў доме фарысея, прынесла алябастравую пасудзіну алейку,
38 Ян. 12:3 ды, стаўшы ззаду каля ног Яго, пачала, плачучы, слязамі абліваць ногі Яго і абцірала валасамі сваёй галавы, ды цалавала ногі Яго і намашчала іх алейкам.
39Бачачы гэта, фарысей, што запрасіў Яго, падумаў, кажучы ў душы сваёй: «Каб Ён быў прарокам, ведаў бы, што гэта за жанчына, якая датыкаецца да Яго, бо яна – грэшніца».
40І, адказваючы, сказаў яму Ісус: «Сімоне, маю табе нешта сказаць». А ён гаворыць: «Настаўнік, кажы».
41«Нейкі пазычальнік меў двух даўжнікоў: адзін быў яму пяцьсот дынараў вінаваты, а другі – пяцьдзесят.
42 Рым. 5:15; Эф. 1:7; Клс. 2:13 Але як не мелі з чаго аддаць, дараваў ім абодвум. Дык скажы, які з іх больш удзячны яму?»
43Сімон, адказваючы, сказаў: «Думаю, што той, якому болей дараваў». А Ён сказаў яму: «Добра ты рассудзіў».
44 Ян. 13:5; 1Цім. 5:10 І, павярнуўшыся да жанчыны, сказаў Сімону: «Бачыш гэтую жанчыну? Увайшоў Я ў дом твой, і ты не падаў Мне вады на ногі; а яна слязамі абмыла ногі Мае і валасамі сваімі абцёрла.
45 Рым. 16:16 Ты Мне пацалунку не даў; а яна, як Я ўвайшоў, не перастае цалаваць ногі Мае.
46Не намасціў ты галавы Маёй; а яна ногі Мае намасціла алейкам.
47 1Цім. 1:14 Дзеля таго кажу табе: адпускаюцца многія грахі ёй, бо многа ўзлюбіла. А каму менш адпускаецца, той менш і любіць».
48 Мц. 9:2; Мк. 2:5; Лк. 5:20 Сказаў затым ёй: «Адпускаюцца грахі твае».
49 Мц. 9:3; Мк. 2:7 І тыя, што ўзлягалі разам з Ім, сталі гаварыць між сабой: «Хто Ён, што нават грахі адпускае?»
50 Мц. 9:22; Мк. 5:34 Затым сказаў Ісус жанчыне: «Вера твая збавіла цябе, ідзі ў супакоі».
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
