Ліст Якуба Раздзел 5 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Лк. 6:24; 1Цім. 6:9 Дык жа цяпер, багацеі, плачце і галасіце ў горы, якое надыходзіць на вас.

2 Мц. 6:19 Багацці вашы збуцвелі, адзенні вашы моль стачыла,

3 Рым. 2:5 золата ваша і срэбра паржавела, ды ржа іх будзе сведчаннем супраць вас і, як агонь, будзе нішчыць целы вашы: назбіралі вы на апошнія дні.

4Вось жа, галосіць заробак работнікаў, што жалі на палях вашых, каторы вы затрымалі, і лямант жняцоў дайшоў да вушэй Госпада Сабаота.

5Балявалі вы на зямлі ды жылі ў раскошы, напасвілі сэрцы вашы на дзень загубы.

6Засудзілі вы, забілі вы Справядлівага: Ён не супрацівіўся вам.

7Дык будзьце цярплівымі, браты, аж да прыйсця Госпада. Вось, земляроб спадзяецца на каштоўны плод зямлі, цярпліва чакаючы, пакуль не атрымае ранні і позні дождж,

8 Лк. 21:9; Геб. 10:36 гэтак і вы будзьце цярплівымі, умацоўвайце сэрцы вашы, бо набліжаецца прыйсце Госпадава.

9Не наракайце, браты, адзін на аднаго, каб не былі асуджаны, вось, ужо ля дзвярэй стаіць Суддзя.

10 Мц. 5:12 Прыклад пакут і цярплівасці, браты, бярыце ў прарокаў, каторыя прамаўлялі ў імя Госпада.

11 Мц. 5:10 Вось жа, мы называем шчаснымі тых, што вытрывалі. Вы чулі пра трываласць Ёва ды бачылі, што здзейсніў Госпад, бо Госпад вельмі міласэрны і літасцівы.

12 Мц. 5:34 Перад усім, браты мае, не прысягайце ані небам, ані зямлёю, ані якой іншай прысягай, але няхай будзе ў вас: «так» – «так» і «не» – «не», каб не трапіць пад суд.

13 Эф. 5:19 Смуткуе хто з вас? Хай моліцца. Усцешна на душы? Хай псальмы спявае.

14 Мк. 6:13 Хварэе хто з вас? Хай пакліча старэйшых царквы, ды хай яны моляцца за яго, намашчаючы яго алеем у імя Госпада.

15 Мц. 9:2 І малітва з верай збавіць хворага, і Госпад падыме яго; і, калі ён учыняў грахі, будуць яму дараваны.

16Дык прызнавайцеся адны адным у грахах ды маліцеся адны за адных, каб атрымалі здароўе. Бо вялікую сілу мае настойлівая малітва справядлівага.

17Ілля быў чалавекам, падобным да нас, але малітваю маліўся, каб не было дажджу, і не ішоў дождж на зямлю тры гады і шэсць месяцаў.

18Затым зноў маліўся, і неба дало дождж, і зямля спарадзіла свой плод.

19 Мц. 18:15; Лк. 17:3; Гал. 6:1 Браты мае! Калі б хто з вас адышоў ад праўды, а хто другі яго навярнуў,

20 1Пёт. 4:8; Рым. 11:14 ведаць павінен, што той, хто навярнуў грэшніка з аблуднай дарогі яго, збавіць душу ад смерці ды пакрые многа грахоў.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help