1Бог помстаў, Госпадзе! Божа, Бог помстаў, заззяй!
2Узвысся Ты, што судзіш зямлю, аддай заплату пыхлівым.
3Дакуль жа бязбожнікі, Госпадзе, дакуль жа бязбожнікі будуць задавацца?
4Будуць вымаўляць і прамаўляць нахабствы, будуць выхваляцца ўсе тыя, што чыняць несправядлівасць?
5Прыніжаюць яны, Госпадзе, народ Твой, прыгнятаюць спадчыну Тваю.
6Удаву і прыхадня забіваюць і сірот мардуюць.
7 Пс. 73:11 І кажуць яны: «Не бачыць Госпад, не разумее Бог Якубаў».
8Зразумейце, неразумныя ў народзе, бязглуздыя, калі паразумнееце?
9Ці ж Той, Хто насадзіў вуха, не пачуе? Або Той, што сфармаваў вока, не ўбачыць?
10Ці ж Той, Хто спасцігае народы, не выкрые, Той, Хто вучыць чалавека разуменню?
11 1Кар. 3:20 Госпад ведае думкі людзей, што яны марныя.
12Шчасны той чалавек, якога ўдасканальваеш Ты, Госпадзе, і паводле закону Твайго навучаеш яго,
13каб даць адпачыць яму ад ліхіх дзён, пакуль выкапаюць магілу для грэшніка.
14Бо не адкіне Госпад свайго народа і не пакіне спадчыны сваёй.
15Бо суд вернецца да справядлівасці, і пойдуць за ёю ўсе, хто праўдзівага сэрца.
16Хто стане за мяне супраць ліхадзеяў або хто стане разам са мною супраць тых, што чыняць несправядлівасць?
17Каб Госпад не ўспамог, хутка душа мая апынулася б у краіне маўклівасці.
18Калі гавару я: «Нага мая хістаецца», міласэрнасць Твая, Госпадзе, падтрымлівае мяне.
19Калі мноства турбот маіх у сэрцы маім, Твае суцяшэнні ўзвесяляюць маю душу.
20Ці ж будзе з Табою сябраваць пасад несправядлівасці, які пад выглядам прыказання творыць пакуту?
21Яны накідваюцца на душу справядлівага і асуджаюць кроў бязвінную.
22І стаўся мне Госпад абаронаю і Бог мой — скалою прыстанішча майго;
23і аддасць Ён ім іх несправядлівасць і ў ліхадзейнасці іх знішчыць іх. Знішчыць іх Госпад Бог наш.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
