Кніга Юдыт 12 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1І загадаў завесці яе туды, дзе расстаўлялі яго срэбраныя пасудзіны. Ды казаў ёй узлегчы, і загадаў даць ёй есці са сваіх страў і піць віно сваё.

2І Юдыт сказала: «Не буду есці гэтага, каб не было мне згаршэння, але з таго, што я прынесла, хай пададуць мне».

3І адказаў ёй Галафэрн: «Калі ж не хопіць табе таго, што прынесла, дык адкуль возьмем і пададзім табе падобныя тым стравы? Няма бо з намі чалавека з роду твайго, які б меў падобнае».

4І Юдыт сказала яму: «Няхай жыве гаспадар мой, бо нявольніца твая не з’есць таго, што з сабой узяла, як Госпад рукой маёй споўніць тое, што Ён рашыў».

5І адвялі яе паслугачы Галафэрна ў палатку, і спала яна да поўначы. І ўстала перад ранняю вартай, і паслала

6да Галафэрна, кажучы: «Хай загадае гаспадар мой зараз выпусціць нявольніцу сваю пайсці памаліцца».

7Ды загадаў Галафэрн вартаўнікам сваім не забараняць ёй выйсці. І прабывала яна ў лагеры тры дні. І ноччу выходзіла ў даліну каля Бэтуліі і абмывалася ў воднай крыніцы.

8І, вярнуўшыся, маліла Госпада, Бога Ізраэля, каб пакіраваў яе дарогаю на ўзвышэнне народа Свайго.

9І, вярнуўшыся чыстай, прабывала ў палатцы да таго часу, калі вечарам прыносілі ёй уласную ежу.

10І сталася, што на чацвёрты дзень Галафэрн справіў застолле толькі для сваіх паслугачоў і не запрасіў на застолле нікога з тых, хто быў на службе.

11І сказаў ён еўнуху Багоі, які быў загадчыкам над усёй маёмасцю яго: «Ідзі і пераканай жанчыну гебрайку, што ў цябе, каб прыйшла да нас і ела і піла з намі.

12Бо, вось, ганьба нам, каб мы такую жанчыну пусцілі, не пагаварыўшы з ёю, бо яна пасмяецца з нас, калі мы яе не запросім».

13Ды выйшаў Багоя ад Галафэрна, і пайшоў да яе, і сказаў ёй: «Было б прыемна, калі б гэтая добрая дзяўчына прыйшла да майго гаспадара, каб уславіць яго, і піць з намі віно на ўвесяленне, і быць у сённяшні дзень узвышаемаю, як адна з дачок магнатаў Асірыі, прабываючых у доме Набукаданосара».

14І сказала яму Юдыт: «І хто я такая, каб працівілася гаспадару майму? Усё бо, што будзе найлепшым у вачах яго, учыню, паспяшаючы, і будзе гэта для мяне радасцю аж да дня маёй смерці».

15І ўстала, убралася пышна ў свае шаты і ва ўсякія жаночыя ўпрыгожанні, і апярэджвала яе паслугачка, і разаслала для яе перад Галафэрнам на зямлі дываны, якія атрымала яна ад Багоі на штодзённы ўжытак, каб есці, на іх узлягаючы.

16І, увайшоўшы, Юдыт узлягла. Ды захапіўся Галафэрн у сэрцы сваім яе выглядам, і ўсхвалявалася душа яго, і пажадаў надта ляжаць з ёю; і ад дня, калі ўбачыў яе, шукаў магчымасці яе звесці.

17І прамовіў да яе Галафэрн: «Пі цяпер з намі і весяліся разам».

18І Юдыт адказала яму: «Вып’ю, гаспадару, бо ніколі ад дня майго нараджэння жыццё маё не мела такога гонару, як сёння».

19Ды ўзяла, што ёй прыгатавала нявольніца, ела і піла ў яго прысутнасці.

20І Галафэрн захапляўся ёю, і піў многа віна, ды столькі, што ніколі ў адзін дзень столькі не выпіваў ад сваіх народзін.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help