Евангелле паводле Мацвея Раздзел 28 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Мк. 16:1; Лк. 24:1; Ян. 20:1 А позна пасля суботы, на досвітку першага дня ад суботы прыйшла Марыя Магдалена і другая Марыя паглядзець магілу.

2 Мк. 16:5; Лк. 24:4; Ян. 20:12 І вось, страшна затрэслася зямля; бо Анёл Госпадаў сышоў з неба, і, падышоўшы, адваліў камень ад дзвярэй, і сядзеў на ім.

3 Ян. 20:12; Адкр. 10:1 А выгляд яго быў – як маланка, і адзенне яго – як снег белае.

4 Адкр. 1:17 Ад страху перад ім затрымцелі вартаўнікі і сталі, як мёртвыя.

5 Мк. 16:6 А Анёл, адказваючы, сказаў жанчынам: «Не бойцеся; бо ведаю, што вы шукаеце Ісуса, Які быў укрыжаваны.

6Няма Яго тут, бо Ён уваскрос, як сказаў. Ідзіце і паглядзіце на месца, дзе Госпад быў пакладзены.

7 Мк. 14:28; Дзеі 1:3 Ды хутчэй ідзіце, скажыце вучням Яго: “Ён уваскрос з мёртвых і, вось, раней вас ідзе ў Галілею; там Яго ўбачыце”. Вось, я сказаў вам».

8І, выйшаўшы хутка з магілы, са страхам і вялікаю радасцю пабеглі яны, каб паведаміць вучням Яго.

9І калі яны ішлі апавясціць вучняў Яго, вось, Ісус сустрэў іх, кажучы: «Радуйцеся!» Яны ж падышлі, і ўпалі да ног Яго, і пакланіліся Яму.

10 Ян. 20:17 Тады гаворыць ім Ісус: «Не бойцеся. Ідзіце, абвясціце братам Маім, каб пайшлі ў Галілею, і там Мяне ўбачаць».

11А калі яны адышлі, вось, некаторыя з вартаўнікоў прыйшлі ў горад і паведамілі першасвятарам пра ўсё, што здарылася.

12Тыя ж сабраліся са старэйшынамі і, учыніўшы раду, далі жаўнерам даволі грошай,

13кажучы: «Паведамляйце: “Вучні Яго прыйшлі ноччу і выкралі Яго, пакуль мы спалі”.

14 Дзеі 12:19 А калі пра гэта дачуецца правіцель, мы яго пераканаем і пазбавім вас пакарання».

15Яны тады, узяўшы грошы, зрабілі, як іх навучылі. І пашырылася слова гэтае сярод юдэяў аж да сённяшняга дня.

16 Мк. 14:28 А адзінаццаць вучняў пайшлі ў Галілею, на гару, куды ім загадаў Ісус.

17 Ян. 20:24 І, убачыўшы Яго, пакланіліся Яму; а некаторыя сумняваліся.

18 Ян. 3:35; 1Кар. 15:27; Плп. 2:9; 1Пёт. 3:22; Адкр. 19:6 Ісус жа, падышоўшы да іх, загаварыў, кажучы: «Дадзена Мне ўся ўлада на небе і на зямлі.

19 Мк. 16:15; Лк. 24:47 Дык ідзіце і навучайце ўсе народы, хрысцячы іх у імя Айца, і Сына, і Святога Духа,

20навучаючы іх выконваць усё, што Я вам перадаў. І вось, Я з вамі ва ўсе дні аж да сканчэння веку». Амін.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help