Эклезіясціка (Мудрасць Ісуса, сына Сіраха) 39 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Той жа, хто прыстасоўвае душу сваю да страху Божага і ў законе Узвышняга разважае, будзе шукаць мудрасці ўсіх даўнейшых людзей і аддасца прароцтвам.

2Захавае ён апавяданне людзей знакамітых і паглыбляцца будзе ў таямніцы прыпавесцяў.

3Выясняць будзе таямніцы прыказак, ды засяродзіцца на сакрэтах прыпавесцяў.

4Будзе служыць між магнатаў і паказвацца на віду князёў.

5Пяройдзе на зямлю чужаземных народаў; выпрабуе бо людзей адносна дабра і зла.

6Прысвяціць сэрца сваё, каб ад світання звярнуцца да Госпада, што стварыў яго, і будзе маліцца перад Узвышнім.

7 Іс. 11:2 Адчыніць вусны свае ў малітве і за злачынствы свае будзе перапрашаць.

8Калі бо вялікі Госпад захоча, напоўніцца ён духам разумення.

9Ён словы сваёй мудрасці, быццам дождж, сашле, ды ў мальбе будзе вызнаваць Госпада.

10І Сам Ён пакіруе парадаю і розумам, і разважаць будзе ў яго таемных справах.

11Ён зробіць уклад настаўленнем ведаў сваіх ды будзе ўслаўлены ў законе прымірэння Госпадавага.

12Многія будуць хваліць мудрасць яго, і па спакон вякоў не будзе забыта.

13 Сірах. 44:14 Не знікне памяць аб ім, і імя яго будзе жыць з пакалення ў пакаленне;

14пра яго мудрасць будуць расказваць народы, і хваліць яго будзе сход.

15Пакуль будзе жыць, пакіне больш, чым імёнаў тысячу, і калі супачыне, яшчэ больш узрасце.

16Яшчэ падумаю і раскажу; бо я перапоўнены, як месяц у дванаццаты дзень.

17Паслухайце мяне, сыны пабожныя, і, як ружа, пасаджаная на беразе вады, хай цвіце цела вашае;

18выдавайце пах мілы, як Лібан,

19цвіціце, кветкі, як лілея. Падыміце голас і заспявайце песню, ды дабраслаўляйце Госпада ва ўсіх сваіх працах.

20Дайце пахвалу імю Яго ды вызнавайце Яго хвалою Яго, і спевамі вуснаў, і гусляў; і так кажыце ў вызнанні:

21«Усе справы Госпадавы вельмі добрыя, і ўсё, што Ён загадаў, у свой час збудзецца!» Не належыцца казаць: «Што гэта?» Або: «Чаму тое?»; бо ўсё ў свой час выявіцца.

22Па слове Яго вада стала, як сцяна, і па слове вуснаў Яго – вадаёмы.

23 Еш. 3:16 Бо па загадзе Яго станецца ўсё, што захоча, ды ніхто не зможа перашкодзіць, калі Ён ратуе.

24Дзейнасць кожнага чалавека – на віду Яго, ды няма нічога, што скрылася б ад вачэй Яго.

25Ён бачыць спакон вякоў, і нічога няма дзіўнага на віду ў Яго.

26Не трэба казаць: «Што гэта!» Або: «Чаму тое?»; бо ўсё створана на карысць сваю.

27Дабраславенне Яго, як рака, разлілося;

28і, як патоп навадняе сушу, так яно знішчыць народы, якія не прытуліліся да Яго,

29 Род. 19:24-26 Які ваду ператварыў у салёнасць. Шляхі Яго простыя для святых, а для грэшнікаў дзеля гневу Яго – поўныя перашкодаў.

30Як ад пачатку дабро створана для добрых, так для грэшнікаў – дабро і зло.

31Найперш патрэбныя для жыцця людзей: вада, агонь і жалеза, соль, малако і хлеб з мукі пшанічнай, і мёд, і кроў вінаграду, і аліўкавы алей ды адзенне:

32гэта ўсё святым на дабро, так і бязбожным, і грэшнікам абернуцца ў зло.

33Ёсць вятры, створаныя дзеля помсты, і ў сваім абурэнні ўзмацнілі яны кары свае;

34у час знішчэння выльюць моц і абурэнне Таго, Хто стварыў іх, упакораць яны:

35агонь, град, голад і смерць – усё гэта створана для помсты.

36Клыкі звяроў дзікіх, і скарпіёны, і гады, і меч двухбаковавостры на помсту, на гібель бязбожных:

37яны будуць цешыцца з прыказанняў Яго, і прыгатаваныя яны будуць на зямлі на патрэбу, і ў свой час не размінуцца са словам Яго.

38Дзеля гэтага я быў перакананы ад пачатку, і падумаў, і загадаў на пісьме:

39«Дзеі Госпада ўсе добрыя, і ў свой час усім Ён будзе карыстацца».

40Не трэба казаць: «Гэта за тое горшае», бо ўсё ў свой час будзе прызнана за добрае.

41І цяпер усім сэрцам і вуснамі ўслаўляйце Яго і дабраслаўляйце імя Госпада.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help