1
8 Іс. 8:14, 15 ды ёсць «каменем спатыкнення і каменем згаршэння»; аб яго спатыкаюцца няверуючыя Слову, на што і прызначаны.
9 Вых. 19:5, 6; Паўт. Зак. 4:20; 7:6; 14:2; Іс. 9:2; 43:20, 21; Дзеі 26:18; 2Кар. 4:6 Але вы – выбранае племя, валадарнае святарства, святы народ, люд набыты, каб абвяшчалі дасканаласці Таго, Хто паклікаў вас з цемры ў цудоўнае святло Сваё;
10 Ос. 2:23; Рым. 9:25 вы, калісьці не народ, а цяпер народ Божы, якія былі не дасягнуўшымі міласэрнасці, а цяпер дасягнулі міласэрнасці.
11 Як. 4:1; Рым. 8:13; Гал. 5:16 Умілаваныя, прашу вас, як прыхадняў і падарожнікаў, паўстрымацца цялесных пажаданняў, якія ваююць супраць душы.
12 Мц. 5:16; 2Кар. 8:21; Плп. 2:15; Ціт. 2:8 Паводзіны вашы сярод паганаў хай будуць добрыя, каб тыя, што ставяцца да вас як да злачынцаў, бачачы вашы добрыя ўчынкі, славілі Бога ў дзень адведзінаў.
13 Рым. 13:1; Ціт. 3:1 Падпарадкоўвайцеся кожнай людской уладзе дзеля Госпада: ці гэта цару, як вышэйшаму валадару,
14ці то намеснікам, што праз яго пасланы дзеля пакарання злачынцаў або дзеля пахвалы тых, што дабро робяць,
15бо такая воля Божая, каб вы добрымі ўчынкамі затыкалі вусны невуцтву неразумных людзей,
16 Рым. 6:14; 1Кар. 7:22 як людзі свабодныя, ды не як тыя, для якіх свабода ёсць покрыва зла, але як паслугачы Божыя.
17 Рым. 12:10 Усіх паважайце, братоў любіце, Бога бойцеся, цара шануйце!
18Паслугачы! Падпарадкоўвайцеся з усім страхам гаспадарам, і не толькі добрым і спагадным, але таксама і суровым.
19 Мц. 5:10 Бо гэта ласка, калі хто ў імя Бога пераносіць гора, церпячы несправядліва.
20 Лк. 6:32 Бо што гэта за слава, калі вас за грахі б’юць па твары? Але калі церпіце, робячы дабро, дык гэта ласка ў Бога.
21 Мц. 16:24 Вы ж на гэта пакліканы; бо і Хрыстос цярпеў за вас, пакідаючы вам прыклад, каб вы ішлі па Яго слядах:
22 Іс. 53:9; 1Ян. 3:5 Ён не ўчыніў граху, і ў Яго вуснах не знойдзена подступу.
23 Іс. 53:7 Ён, зняважаны, не зневажаў, церпячы, не пагражаў, але ўсё перадаў справядліваму Суддзі.
24 Іс. 53:5; Мц. 8:17 Ён грахі нашы Сам узнёс целам Сваім на дрэва, каб мы, пазбавіўшыся ад грахоў, жылі дзеля справядлівасці; Яго ранамі вы аздароўлены.
25 Іс. 53:6 Бо вы былі, як заблуканыя авечкі, але цяпер вярнуліся да Пастыра і Вартаўніка душ вашых.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
