Кніга Лічбаў Раздзел 36 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1І прыйшлі кіраўнікі сем’яў пакалення сыноў Галаада, сына Махіра, сына Манасы, з роду сыноў Язэпа, і расказалі Майсею, і князям, і кіраўнікам пакаленняў Ізраэля:

2 Ліч. 27:1 «Табе, гаспадар наш, загадаў Госпад жэрабем падзяліць зямлю паміж сынамі Ізраэля і таксама даць уласнасць дочкам Салпаада, брата нашага;

3калі яны будуць жонкамі якога з сыноў другога пакалення сыноў Ізраэля, то ўласнасць іх адымецца ад уласнасці бацькоў нашых і далучыцца да таго пакалення, у якім яны будуць жыць, а наша частка, атрыманая па жэрабі, зменшыцца.

4І калі для Ізраэля настане год юбілейны, тады іх уласнасць будзе назаўсёды аддадзена пакаленню, да якога яна адышла, і ўласнасць пакалення нашых бацькоў паменшыцца на іх спадчыну».

5Тады сказаў Майсей сынам Ізраэля па загадзе Госпада: «Справядліва сказала пакаленне сыноў Язэпа, і гэты закон

6пастанавіў Госпад для дачок Салпаада: яны могуць ісці замуж за каго пажадаюць, але за мужчын свайго пакалення,

7каб не пераходзіла ўласнасць сыноў Ізраэля з аднаго пакалення ў другое пакаленне; хай сыны Ізраэля трымаюцца ўласнасці пакалення бацькоў сваіх,

8 Ліч. 27:8 а кожная дзяўчына, як атрымае спадчыну ў якімсьці пакаленні, хай стане жонкаю аднаго з мужчын свайго пакалення, каб ізраэльцы захавалі спадчыну сваіх бацькоў

9і каб спадчынная маёмасць не пераходзіла з аднаго пакалення ў другое; але пакаленні сыноў Ізраэля павінны трымацца спадчыны сваіх пакаленняў».

10Дочкі Салпаада зрабілі так, як загадаў Госпад Майсею,

11і выйшлі замуж Маала, Тэрса, Хэгла, Мэлха і Ноа за сыноў дзядзькоў сваіх

12з пакалення Манасы, сына Язэпа; і так іх уласнасць, якая ім была дадзена, засталася пры пакаленні і родзе бацькі іх.

13Гэта настаўленні і прыказанні, якія даў Госпад праз Майсея сынам Ізраэля на раўнінах Мааба каля Ярдана насупраць Ерыхона.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help