1І напісаў малітву Табіэль у радасці гэтымі словамі:
2 1Сам. 2:6; Мудр. 16:13, 15; Паўт. Зак. 32:39 «Дабраславёны Бог спрадвечны і Яго валадарства, бо Ён карае і шкадуе, зводзіць аж у цемру пад зямлю і выводзіць ад гібелі моцаю Сваёй, ды няма нікога, хто б ухіліўся ад рукі Яго.
3Сыны Ізраэля, слаўце Яго на віду народаў, бо Ён вас рассеяў паміж іх
4і там аб’яўляе Сваю веліч. Дык узвышайце Яго радасна перад усім жывым, бо Ён Госпад наш, і Ён Айцец наш, і Ён Бог наш ва ўсе вякі.
5Пакарае Ён вас за правіннасці вашы, і пашкадуе ўсіх вас ды сабярэ вас паміж усіх народаў, дзе толькі вы будзеце рассеяны.
6Калі навернецеся да Яго ўсім сэрцам вашым і ўсёю душою вашай, каб рабіць перад Ім папраўдзе, тады Ён павернецца да вас і ніколі ўжо не схавае аблічча Свайго ад вас. Ды зараз паглядзіце, што Ён зрабіў вам, і дзякуйце Яму ўсімі вуснамі сваімі. Дабраслаўляйце Госпада справядлівага і ўзвышайце Валадара спрадвечнага. У зямлі няволі маёй слаўлю я Яго і выяўляю моц і веліч Яго народу грэшнаму. Навярніцеся, грэшнікі, і рабіце справядліва перад Ім. Хто ведае, можа, захоча аказаць вам міласэрнасць?
7 1Цім. 1:17 Я і душа мая выяўляем радасць Валадару неба, і душа мая будзе радавацца праз усе дні жыцця свайго.
8Дабраслаўляйце Госпада, усе выбраннікі; і ўсе праслаўляйце веліч Яго. Жывіце дні ў радасці і дзякуйце Яму.
9Ерузалім – святы горад, будзе караць цябе за ўчынкі рук тваіх.
10Слаў Госпада добраю дзейнасцю і дабраславі Валадара вечнага; каб зноў пабудавана была Твая палатка ў Цябе з радасцю ды каб вярнуў Ты радасць усім зняволеным і ўзлюбіў у Цябе ўсіх няшчасных ва ўсе векі вечныя.
11Святло яркае будзе выпраменьвацца на ўсе канцы зямлі; многія народы прыйдуць да цябе здалёку і жыхары з самых далёкіх краёў зямлі да святога імя Твайго, несучы дары свае ў руках сваіх Валадару неба. З пакалення ў пакаленне будуць хваліць Цябе радасна, а імя «выбранніцы» пяройдзе ў векі вечныя.
12Праклятыя ўсе, хто гаворыць благое слова. Праклятыя будуць усе, хто нішчыць цябе і бурыць муры твае, дый усе, хто разбурае вежы твае і паліць памяшканні твае. І дабраславёныя будуць усе, хто баіцца Цябе, навек.
13Дык вось, радуйся і цешся з сыноў справядлівых, бо ўсе сабяруцца і будуць дабраслаўляць Госпада вечна.
14Шчасныя, хто любіць Цябе, шчасныя тыя, што будуць цешыцца ў супакоі Тваім. Ды шчасныя ўсе людзі, якія будуць сумаваць дзеля ўсіх пакаранняў Тваіх, бо будуць яны цешыцца ў Цябе, ды будуць радавацца ўсёю радасцю Тваёй вечна.
15Дабраславі, душа мая, Госпада, Валадара вялікага,
16 Іс. 54:11, 12; Адкр. 21:18-21 бо ў Ерузаліме горадзе будзе адбудаваны дом Яго ў векі вечныя. Шчасны буду, калі рэшткі роду майго ўбачаць хвалу Тваю, ды славіць будуць Валадара неба. Брамы Ерузаліма будуць адбудаваны з сапфіру і смарагду, і з каштоўнага каменю – усе муры твае; і вежы Ерузаліма будуць адбудаваны з золата, і валы яго – з чыстага золата.
17Плошчы Ерузаліма высланы будуць карбункулам і каменем з Афіра;
18і брамы Ерузаліма будуць гудзець песнямі радасці, і ўсе яго вуліцы загамоняць: Алілуя! Дабраславёны Бог Ізраэля і дабраславёны тыя, што будуць дабраслаўляць імя святое і цяпер і вечна».
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
