Другі ліст да Цімафея Раздзел 3 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Гэта ведай, што ў апошнія дні наступяць цяжкія часы.

2 Рым. 1:29 Людзі будуць самалюбівыя, хцівыя, ганарыстыя, саманадзейныя, зламоўныя, непаслухмяныя бацькам, няўдзячныя, бязбожныя,

3бессардэчныя, бязлітасныя, паклёпнікі, нястрыманыя, жорсткія, тыя, хто не любіць дабра,

4 2Пёт. 2:10; Плп. 3:19 здраднікі, нахабныя, пыхлівыя, раскошу любячыя больш, чым Бога,

5 Мц. 7:15 што маюць выгляд набожнасці, але ж выракліся моцы яе. Такіх высцерагайся,

6бо між імі ёсць такія, што бадзяюцца па дамах, зводзяць неразумных жанчын, якія абцяжараны рознымі грахамі, кіруюцца рознымі пажаданнямі,

7заўсёды вучацца, але ніколі не могуць дайсці да разумення праўды.

8 Вых. 7:11; Дзеі 13:8; Рым. 1:28 Як Янні і Ямбр супрацівіліся Майсею, так і яны супрацівяцца праўдзе, людзі тупога розуму, нявыпрабаваныя ў веры.

9 1Цім. 5:24 Але яны далёка не зойдуць. Бо бязглуздасць іх выявіцца ўсім так, як было і з тымі.

10 1Цім. 4:6 А ты пайшоў следам маёй навукі, настаўлення, намераў, веры, велікадушнасці, любові, цярплівасці,

11 2Кар. 1:10 пераследаванняў, пакут, якія сталіся са мною ў Антыёхіі, Іконіі і Лістры. Гэтыя пераследаванні я перанёс; з усіх іх вызваліў мяне Госпад.

12 Мц. 16:24 Ды ўсе, каторыя хочуць жыць пабожна ў Хрысце Ісусе, пераследаваны будуць.

13Ліхія ж людзі і ашуканцы тым горш будуць гразнуць у зле, памыляючыся самі і ўводзячы ў аблуды.

14 Ціт. 1:9 Ты ж трывай у тым, чаму навучыўся і што даручана табе, бо ведаеш, ад каго навучыўся,

15 Ян. 5:39; 1Цім. 4:6 бо з дзіцячых гадоў пазнаў ты Пісанні Святыя, якія могуць цябе навучыць на збаўленне праз веру ў Хрыста Ісуса.

16 1Пёт. 1:10; Рым. 15:4 Усё Пісанне натхнёна Богам і карыснае для навучання, дакору, выпраўлення і ўзгадавання ў справядлівасці,

17 Мц. 5:48 каб дасканалым быў чалавек Божы, настаўленым на ўсякае добрае дзеянне.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help