Кніга Выхаду Раздзел 38 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Вых. 27:1-8 Зрабіў ён і ахвярнік цэласпалення з дрэва акацыі, пяць локцяў даўжыні, і пяць локцяў у шырыню, і тры локці ў вышыню,

2рогі якога выходзілі з вуглоў; і пакрыў яго меднымі пласцінамі.

3І зрабіў з медзі ўсе прыналежнасці да ахвярніка: папяльніцы, гаршкі, лапаткі, крапільніцы, вілкі і кадзільніцы.

4І зрабіў медныя краты для яго накшталт сеткі пад край ахвярніка знізу аж да сярэдзіны яго,

5зрабіўшы чатыры кольцы на такую ж колькасць краёў кратаў для прасоўвання жэрдак, каб несці ахвярнік.

6І зрабіў іх саміх з дрэва акацыі, і пакрыў меднымі пласцінамі;

7і прасунуў у кольцы, што выступалі з бакоў ахвярніка. Сам жа ахвярнік быў пусты, зроблены з дошак, полы ўнутры, а не суцэльны.

8 Вых. 30:18 Зрабіў і таз медны з падножжам яго з люстэрак жанчын, якія служылі пры ўваходзе ў палатку сустрэчы.

9 Вых. 27:9-19 Зрабіў і панадворак, на паўднёвым баку якога былі заслоны з кручанага вісону даўжынёю ў сто локцяў;

10дваццаць слупоў медных з падножжамі іх; аплікі слупоў і кольцы іх — срэбраныя.

11Таксама на паўночным баку былі заслоны, слупы і падножжы, аплікі і кольцы пры слупах тых жа памеру, работы і металу.

12А на тым баку, які глядзіць на захад, былі заслоны пяцьдзесят локцяў у шырыню, дзесяць слупоў з іх падножжамі; і аплікі слупоў і кольцы іх — срэбраныя.

13У сваю чаргу ён падрыхтаваў для ўсходняга боку заслоны пяцьдзесят локцяў шырыні,

14з якіх адзін бок меў заслоны ў пятнаццаць локцяў і тры слупы і столькі ж падножжаў;

15а з другога боку — бо ён зрабіў выхад з палаткі з абодвух бакоў — заслоны былі таксама ў пятнаццаць локцяў, і тры слупы і столькі ж падножжаў.

16Усе заслоны панадворка кругом ён выткаў з кручанага вісону.

17Падножжы слупоў былі з медзі, аплікі ж іх і кольцы іх срэбраныя, і вяршыні іх ён пакрыў срэбрам, і ўсе слупы панадворка абклаў ён срэбранымі кольцамі.

18Зрабіў заслону ля ўваходу ў панадворак з гіяцынту і пурпуру, чырвані і кручанага вісону залататканай работы; і мела яна дваццаць локцяў у шырыню і пяць локцяў у вышыню згодна з памерам, які мелі ўсе заслоны панадворка.

19І было чатыры слупы ля ўваходу з меднымі падножжамі і срэбранымі аплікамі; і вяршыні, і кольцы іх ён пакрыў срэбрам.

20Таксама зрабіў ён калкі скініі і калкі панадворка з медзі.

21Вось падрахунак выдаткаў на скінію, на скінію сведчання, які быў зроблены па загадзе Майсея з дапамогаю левітаў пад наглядам Ітамара, сына Аарона святара.

22А Бесэлеэль, сын Ура, сына Гура з пакалення Юды, выканаў усё, што загадаў Госпад Майсею, узяўшы сабе

23памочнікам Агаліяба, сына Ахісамаха з пакалення Дана, майстра, ткача-адамашніка, вышывальшчыка па гіяцынце і пурпуры, чырвані і вісоне.

24Усяго золата, што было ўзважана для работы над святыняй і што было прынесена ў дарах, было дваццаць дзевяць талентаў і семсот трыццаць сікляў па вазе сікля святога.

25 Вых. 30:11-16 Срэбра ж ад тых, хто быў запісаны ў грамадзе, было сто талентаў і тысяча семсот семдзесят пяць сікляў паводле памераў сікля святога.

26 Мц. 17:24 Адну бэку, гэта значыць паўсікля паводле памеру сікля святога, даў кожны, хто падпаў пад спіс, пачынаючы ад дваццаці гадоў і вышэй, ад шасцісот трох тысяч пяцісот пяцідзесяці мужчын.

27Сто талентаў срэбра было скарыстана на адліццё падножжаў святыні, і падножжаў ля пакрывалаў; было адлічана па адным таленце на адно падножжа.

28А з тысячы семісот сямідзесяці пяці сікляў ён зрабіў аплікі да слупоў і пакрыў іх вяршыні, і абклаў іх срэбрам.

29Таксама медзі было прынесена семдзесят талентаў і дзве тысячы чатырыста сікляў, з якіх ён

30зрабіў падножжы для ўваходу ў палатку сустрэчы і медны ахвярнік з яго кратамі і ўсімі пасудзінамі, што служаць яму,

31і падножжы панадворка, як вакол яго, так і для ўваходу, і ўсе калкі скініі і панадворка кругом.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help