Ліст да Рымлянаў Раздзел 12 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 1Кар. 6:15; 1Пёт. 2:5 Дык прашу вас, браты, праз міласэрнасць Божую, аддавайце целы вашы ў ахвяру жывую, святую, мілую Богу на разумнае служэнне ваша.

2 Эф. 4:22; Ціт. 3:5; 1Ян. 2:15 І не ўпадабняйцеся гэтаму веку, але перамяняйцеся праз аднаўленне розуму вашага, каб пазналі, якая ёсць воля Божая, добрая, прыемная, дасканалая.

3 1Кар. 15:10; Эф. 4:7 Дадзенаю мне ласкаю кажу кожнаму з вас, каб не думалі аб сабе вышэй, чым належыць, але каб думалі цвяроза, паводле той меры веры, якую вызначыў Бог.

4 1Кар. 12:12; Эф. 4:4 Бо як у адным целе маем многа членаў, а ўсе члены не тую самую работу маюць,

5 1Кар. 10:17; Гал. 3:28 так і мы многія ёсць адно цела ў Хрысце, а паасобку адзін для аднаго – члены.

6А паводле дадзенай нам ласкі маем розныя дары: калі дар прароцтва – то згодна з верай,

7калі служэнне – то для служэння, калі хто навучае – для навучання,

8 Мц. 6:1 калі хто заахвочвае – для заахвочвання; калі хто раздае – у прастаце сэрца, калі хто старшынствуе – дык рупліва, калі хто мілуе – дык з ахвотаю.

9 1Цім. 1:5 Любоў хай будзе без крывадушнасці. Адварочвайцеся ад ліха, прыгартайцеся да дабра;

10 Ян. 13:34 шчыра любіце адзін аднаго братняю любоўю, у пашане адзін аднаго апераджаючы;

11у рупнасці не слабейце, духам палаючы, Госпаду служачы,

12 Лк. 10:20 у надзеі будзьце радасныя, у горы цярплівыя, у малітве сталыя,

13 Мц. 25:40; Лк. 6:28 бярыце ўдзел у патрэбах святых, будзьце гасцінныя.

14 Мц. 5:44; Лк. 6:28 Дабраслаўляйце пераследавальнікаў сваіх; дабраслаўляйце, а не кляніце!

15 1Кар. 12:26 Радуйцеся з тымі, хто радуецца, плачце з тымі, хто плача.

16 Высл. 3:7; Рым. 15:5; 2Кар. 13:11; Плп. 2:2; 1Пёт. 3:8 Будзьце між сабой аднадумцамі, не сягайце думкамі высока, але ідзіце ўслед за пакорлівымі. Не будзьце мудрымі самі з сабой.

17 Мц. 5:39 Не аддавайце злом за зло. Дбайце пра добрае перад усімі людзьмі.

18 Геб. 12:14 Наколькі магчыма ды наколькі ад вас залежыць, жывіце з усімі людзьмі ў згодзе.

19 Паўт. Зак. 32:35; Геб. 10:30 Не помсціце, умілаваныя, самі за сябе, але дайце месца гневу, як напісана: «Мне помста, Я аддам», – кажа Госпад.

20 Высл. 25:21, 22; Мц. 5:44; Лк. 6:27 Дык, калі будзе галодны вораг твой, накармі яго; калі будзе сасмаглы, дай яму піць. Так вось робячы, вуголле гарачае насыпаеш яму на галаву.

21 Рым. 12:1; 1Пёт. 3:9 Не дайся, каб цябе перамагло зло, але перамагай зло дабром.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help